Амаль 300 чалавек за тыдзень атрымалі траўмы ад галалёду і маразоў


Чамусьці асабліва шмат – у Менску і Горадзенскай вобласці.

Фота мае ілюстрацыйны характар. Нацыянальная бібліятэка. Менск, Беларусь. 17 лютага 2021 года.
Фота: Белсат

Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведаміла, што ад 17 да 25 лістапада ў Беларусі зарэгістравалі 293 пацярпелых ад галалёдных і холадавых траўмаў. Галалёдных значна больш – холадавых усяго 16.

Пры тым у Берасцейскай і Гомельскай вобласцях зарэгістравалі ўсяго па 4 пацыенты з холадавай ці галалёднай траўмамі, у Магілёўскай – 3. Але ў Віцеьскай вобласці – 29 (4 шпіталізаваныя), у Менскай вобласці – 57 (з іх 12 шпіталізаваныя), у Горадзенскай – 75 (19 шпіталізаваныя), у Менску – 121 (8 шпіталізаваныя).

Ці звязаныя холадавыя траўмы з хваляй нелегальнай міграцыі, не паведамляюць: грамадзянства пацярпелых не называюць. Аднак мігранты пераважна збіраюцца ў Менску і спрабуюць перайсці мяжу ў Горадзенскай вобласці. Многія мігранты выглядаюць непадрыхтаванымі да нізкіх тэмператураў, маюць даволі лёгкую вопратку. Некалькі мігрантаў памерлі на беларуска-польскай мяжы, імаверна, ад пераахалоджвання яшчэ ў верасні.

Інфаграфіка
Колькі каштуе сабрацца на мяжу? Пачыталі парады з мігранцкіх каналаў
2021.11.16 10:23

АА belsat.eu

Стужка навінаў