Знізяцца ці вырастуць? Разбіраемся, што будзе з цэнамі на замежныя лекі і медтэхніку


У Беларусі кошты на лекі і медычную тэхніку прывязалі да курсаў валют. Паводле адпаведнага ўказу Аляксандра Лукашэнкі, імпарцёраў абавяжуць зніжаць кошты ў аптэках у выпадку, калі курсы замежных валютаў таксама будуць зніжацца. Эксперты праекту «Кошт урада» ў размове з «Белсатам» выказваюць меркаванне, што істотна на сітуацыю ў ахове здароўя гэтая захада не паўплывае, але дапаможа захаваць асартымент у аптэках, паколькі няпэўнасць з коштаўтварэннем у гэтай галіне можа спрычыніцца да перабояў з пастаўкамі лекавых прэпаратаў і вырабаў.

Аптеки в Минске, аптека
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Жанчына пакупае лекі ў аптэцы ў Менску, Беларусь. 24 лістапада 2021 года.
Фота: ПБ / Белсат

Улады Беларусі канкрэтызавалі, якім чынам будуць фармавацца кошты на імпартныя медычныя вырабы і лекі. Згодна з указам Лукашэнкі замацоўваецца абавязак імпарцёраў карэктаваць кошт медтавараў, якія пастаўляюцца з адтэрмінаваннем плацяжу пры зніжэнні курсаў валют. У дакуменце таксама пазначаецца, што кошты будуць пералічвацца паводле афіцыйнага курсу Нацбанку на 1-е чысло кожнага месяца. Указ уступіць у сілу з 11 лістапада бягучага году.

Hавiны
Кошты на імпартныя лекі прывяжуць да курсаў валюты
2022.10.25 19:38

Такая захада абумоўленая таксама і тым, што ўлады сёлета вырашылі змагацца з законамі рынкавай эканомікі. Прычым гэта робіцца ва ўмовах даволі высокай інфляцыі, кажуць эксперты праекту «Кошт урада». І гэтае «змаганне» ў Беларусі адбываецца далёка не першы раз, прычым з вядомым вынікам. Але ўдакладненне працэсу коштаўтварэння ў галіне аховы здароўя таксама можа сведчыць і пра тое, што некаторыя ўрадоўцы разумеюць мажлівыя негатыўныя наступствы ад ручнога рэгулявання коштаў. Таму намагаюцца неяк палепшыць сітуацыю там, дзе адназначна ўзнікнуць праблемы.

«Паколькі Беларусь залежыць ад замежных медыкаментаў і вырабаў медычнага прызначэння, то без больш ясных правілаў гульні ва ўмовах рэжыму «стоп кошты» вакханалія з лекавым забеспячэннем мае шанцы стаць вялікай праблемай. Бо невыразныя правілы коштаўтварэння могуць прывесці да перабояў з пастаўкамі лекавых прэпаратаў і вырабаў. Акрамя таго, клопат аб сферы аховы здароўя можа быць абумоўлены не толькі яе вельмі высокай сацыяльнай значнасцю, колькі і тым, што лячыцца і абследавацца трэба ўсім, у тым ліку чыноўнікам, сярэдні ўзрост якіх відавочна не зніжаецца», – звяртаюць увагу эксперты.

Эканамісты «Кошт ураду» таксама дадаюць, што дадатковыя абавязкі, якія накладаюцца на імпарцёраў па зніжэнні коштаў пры зніжэнні курсаў валют, пра што гаворыцца ва ўказе Лукашэнкі, павінныя ўлічыць стабілізацыю валютнага рынку і прыкметнае ўмацаванне беларускага рубля. Насамрэч гэта захада не забараняе рост коштаў і, па сутнасці, замацоўвае ў практыцы выказаныя раней рэкамендацыі Камітэту дзяржкантролю.

«У выніку істотных зменаў у забеспячэнні сферы аховы здароўя чакаць не давядзецца. Іншая справа, што кошты застануцца на высокім узроўні або працягнуць расці праз іншыя прычын – рост сусветных коштаў, падаражэнне лагістыкі, набыццё больш дарагіх прэпаратаў-аналагаў і іншае», – кажуць суразмоўцы «Белсату».

Таксама ж сюды можна далучыць і пастанову Міністэрства аховы здароўе, якая з наступнага года дазволіць набываць лекавыя прэпараты праз інтэрнэт. Пакуль улады вырашылі дазволіць прадаваць праз сеціва лекі без рэцэпту. Але «пасля ўвядзення электроннай аховы здароўя будзе разгледжанае пытанне аб рэалізацыі рэцэптурных прэпаратаў», кажа начальніца Галоўнага ўпраўлення кантролю медычнай дзейнасці і абароту лекаў Міністэрства аховы здароўя Ірына Кірэева. Прадаваць лекі стане можна і пры выязных медычных аглядах праз «рухомыя медычныя комплексы».

Паводле экспертаў «Кошт урада», для грамадства ёсць некалькі даволі адчувальных тэмаў. Беларусы цяпер актыўна абмяркоўваюць пытанні, якія шчыльна звязаныя са штодзённасцю, да якіх адносяцца рост коштаў і ахова здароўя.

З пачаткам пандэміі каронавірусу медычная тэма трывала ўвайшла ў нашу штодзённасць, а разам з ёй рэзка ўзрасла доля выдаткаў на ахову здароўя ў спажывецкіх выдатках.

Адсотак выдаткаў на ахову здароўя у агульным аб’ёме спажывецкіх выдаткаў. Інфаграфіка: Кошт ураду

«У канцы 2019 года на вырашэнне пытанняў аховы здароўя беларусы аддавалі 4,5 % усіх спажывецкіх выдаткаў, а ў першым квартале 2020 ужо 6,1 % – амаль у паўтара разу болей. А вось за першы квартал сёлета гэта велічыня ўвогуле склала 7,2 %. Прычыны росту выдаткаў у 2020 і сёлета тым не менш розныя. Рост выдаткаў у 2020 годзе звязаны з пачаткам пандэміі каронавіруса, а ў 2022 годзе ўжо з агульным ростам коштаў у эканоміцы пры зніжэнні рэальных заробкаў», – кажуць эксперты праекту «Кошт урада».

Графік росту коштаў на спажывецкія тавары і на лекі. Інфаграфіка: Кошт ураду

Прычым рост коштаў, даступнасць лекаў таксама істотна адлюстроўваецца ў тым ліку і на чыноўніках. Таму ў сістэме аховы здароўя часта можна пабачыць неабходныя і сучасныя крокі з боку ўладаў. Дастаткова прыгадаць, што ў Беларусі Мінздароўя анансуе ўвядзенне метаду рэферэнтнага коштаўтварэння на лекі. Метад, якія дзейнічае ўжо больш за дваццаць гадоў у шматлікіх краінах, прадугледжвае зніжэнне коштаў на замежныя лекі.

Каментар
У аптэках бракуе жыццёва неабходных лекаў, але чыноўнікі пакуль занятыя коштаўтварэннем
2022.09.09 09:00

Мікалай Каткоў belsat.eu

Стужка навінаў