Беларускім аптэкам дазволілі прадаваць лекі праз інтэрнэт. Пакуль толькі безрэцэптурныя


З 1 студзеня 2023 года набудзе моц новая рэдакцыя закону «Аб ліцэнзіяванні». Міністэрства аховы здароўя звярнула ўвагу на тое, што гэты закон дазволіць аптэкам інтэрнэт-гандаль.

Аптеки в Минске, аптека
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Жанчына пакупае лекі ў аптэцы ў Менску, Беларусь. 24 лістапада 2021 года.
Фота: Белсат

Ужо цяпер праз інтэрнэт можна паглядзець асартымент аптэк: напрыклад, на сайтах 103.by ці Tabletka.by. Але купляць праз інтэрнэт нельга.

З наступнага года можна будзе купляць у раздроб лекавыя прэпараты дыстанцыйна. Пакуль дазволена прадаваць праз інтэрнэт толькі медыкаменты, што прадаюцца без рэцэпту. Але «пасля ўвядзення электроннай аховы здароўя будзе разгледжанае пытанне аб рэалізацыі рэцэптурных прэпаратаў», кажа начальніца Галоўнага ўпраўлення кантролю медычнай дзейнасці і абароту лекаў Міністэрства аховы здароўя Ірына Кірэева. Прадаваць лекі стане можна і пры выязных медычных аглядах праз «рухомыя медычныя комплексы».

Артыкулы
«еЗдароўе» станецца офлайнавым і дапаможа падтрымаць рэпрэсаваных беларусаў
2022.09.26 11:30

Новая рэдакцыя закону таксама пашырае спіс арганізацыяў, якім не трэба атрымліваць ліцэнзію: у яго ўключылі дзяржаўныя арганізацыі фізкультуры і спорту, санаторна-курортныя і аздараўленчыя ўстановы. Але да іх захоўваюцца патрабаванні да медычнай дзейнасці, вызначаныя законамі.

Тым, каму трэба атрымліваць ліцэнзію, апісалі патрабаванні да памяшканняў, медычнай тэхнікі і вырабаў, да адказных супрацоўнікаў. Спіс грубых парушэнняў пашырылі, але прыбралі з яго адсутнасць спісу лекаў беларускай і расейскай вытворчасці. Дыстрыб’ютары лекаў будуць абавязаныя цягам 6 месяцаў з 1 студзеня атрымаць заключэнне аб адпаведнасці «належнай дыстрыб’ютарскай практыцы Еўразійскага эканамічнага саюзу».

Раней у Беларусі нібыта праз парушэнні прыпынялі дзейнасць шэрагу прыватных медычных цэнтраў, але пасля прыпыненняў пачыналіся палітычныя «зачысткі» і рэпрэсіі.

Каментар
У аптэках бракуе жыццёва неабходных лекаў, але чыноўнікі пакуль занятыя коштаўтварэннем
2022.09.09 09:00

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў