Палітвязня Дзяніса Івашына пасадзілі ў карцар на другі тыдзень


Гарадзенскі журналіст Дзяніс Івашын 228 дзён за кратамі, 42 дні без лістоў. Ён правёў тыдзень у карцары і правядзе яшчэ тыдзень.

Дзяніс Івашын.
Фота: baj.by

Жонка зняволенага Вольга Івашына паведаміла на Facebook, што Дзяніс Івашын не выйшаў з карцару, куды яго пасадзілі на тыдзень. Адмысловая камісія працягнула пакаранне яшчэ на тыдзень.

«Але жаданага эфекту ад пакутаў Дзяніса ў адзіночцы адміністрацыя гарадзенскай вязніцы не атрымала, бо пачувае сябе наш змагар супраць антыбеларускіх інфармацыйных праяваў нармалёва, – піша жонка Івашына. – Ніхто не дакучае ні шумам ні цыгарэтным дымам, у карцарнай камеры прахалодна, але не крытычна, ён нават часам адчыняе фортку.

А для забаўкі – штодзённыя прагулкі і перыядычныя сустрэчы з адвакатам. Адзінае, што Дзянісу не хапае, дык гэта інфармацыі, выданні, на якія ён падпісаны, пакуль не выдаюць, зразумела, як і лісты. Але Дзяніс трымаецца спакойна, упэўнена і бадзёра. Перадае ўсім прывітанні і падзякі».

Што за парушэнні прывялі да карцару, невядома, аднак жонка сцвярджае, што колькасць парушэнняў і жорсткасць пакаранняў за іх здзіўляе нават сукамернікаў Івашына.

Артыкулы
Журналісту Дзянісу Івашыну выставілі новыя абвінавачванні
2021.09.19 09:48

Нагодаю для затрымання стала падазрэнне ва «Умяшанні ў дзейнасць органаў унутраных справаў» (арт. 365 КК). Гэты артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу або пазбаўлення волі тэрмінам да 3 гадоў. Напярэдадні Дзяніс апублікаваў на старонках выдання «Новы час» вялікае расследаванне аб экс-байцах расфармаванага ва Украіне спецпадраздзялення «Беркут», якія пасля ўцёкаў з Украіны перайшлі на службу рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі.

У чым менавіта вінавацяць Івашына, дакладна не паведамляюць: вядома, што выставілі абвінавачванні ў «здзяйсненні менш цяжкага і асабліва цяжкага злачынстваў».

АА belsat.eu

Стужка навінаў