Нямеччына разабралася, як ідзе нелегальная міграцыя праз Беларусь, і прыдумала, як яе спыніць


Прадстаўнік Міністэрства ўнутраных справаў Нямеччыны Стыў Альтэр расказаў «Deutsche Welle», што ведамства ведае пра плынь нелегальнай міграцыі з трэціх краінаў праз Беларусь і як можа вырашыць праблему.

мигранты, миграционный кризис в Беларуси
Магчымыя мігранты сядзяць ля гасцініцы «Менск» на праспекце Незалежнасці ў цэнтры беларускай сталіцы. Менск, Беларусь. 13 кастрычніка 2021 года.
Фота: чытачы / Белсат

Што немцы ведаюць пра нелегальную міграцыю праз Беларусь:

  • З пачатку году праз Беларусь прыбылі звыш шасці тысяч шукальнікаў прытулку, звыш 5,5 тысячы – з пачатку жніўня. Асноўная маса ўцекачоў – з Іраку, Ірану, Сірыі, Афганістану і Пакістану.
  • Трэнд на значны рост нелегальных пераходаў мяжы Беларусі і краінаў Еўразвязу не спыняецца.
  • Практычна ва ўсіх мігрантаў, якія здаюцца нямецкім уладам, у пашпартах цяпер ёсць пячаткі беларускіх памежнікаў.
  • Берлін лічыць, што «беларускі транзіт» не проста існуе з ведама беларускіх уладаў, але і пры іх актыўнай падтрымцы. Некаторыя мігранты расказваюць пра дапамогу беларускіх памежнікаў у нелегальным пераходзе мяжы.
  • Асноўная маса мігрантаў не хоча рэгістравацца ў першай краіне Еўразвязу, куды трапілі (пераважна гэта Польшча), а намагаецца «праскочыць» 700 км да Нямеччыны.
  • Польскім памежнікам цяжка адсачыць мігрантаў, бо яны не вядуць тэлефонных перамоваў, а праз геалакацыю на тэлефонах знаходзяць правадніка, які павязе іх далей на захад. Выкарыстоўваюць фургоны, куды змяшчаецца 30-40 чалавек і машыну для «выведкі».
  • У Беларусь мігранты прыбываюць на самалётах. Перад тым «бюро падарожжаў» у краіне, з якой мігрант выбывае, здабывае яму беларускую візу (амбасада Беларусі ў Дамаску размясціла спіс такіх кампаніяў проста на агульнадаступным стэндзе). «Падарожжа» каштуе ад 4 да 12 тысяч долараў, якія арганізатар атрымлівае з дэпазіту толькі пасля таго, як мігрант трапіць у Нямеччыну.
  • Па прыбыцці ў Менск «турыста», у залежнасці ад «пакету паслугаў», селяць у гатэль або адсылаюць у залу чакання, пакуль не набярэцца дастаткова людзей для паездкі. Як набіраецца, групу садзяць у аўтобус і вязуць на мяжу.
Аб’ектыў
Еўразвяз узгадніў санкцыі супраць Лукашэнкі – засталося толькі прагаласаваць
2021.10.18 22:47

Што з гэтым збіраюцца рабіць

Спыніць гэта ў Нямеччыне збіраюцца праз перамовы і ціск на краіны, з якіх паходзяць мігранты. З Іракам ужо дамовіліся аб спыненні наўпроставых рэйсаў у Менск, але пры тым сталі часцейшыя рэйсы з Дамаску, Бэйруту, Аману, Стамбулу і праз Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.

На перамовах з прадстаўнікамі краінаў, якія возяць мігрантаў у Беларусь, гаворка ідзе пра фінансавую дапамогу, якую Нямеччына дае гэтым краінам у праграмах спрыяння развіццю.

Адносна авіякампаніяў урад Нямччыны і Еўракамісія выкарыстоўвае пагрозу анулявання права на палёты ў краіны Еўразвязу і нават пагрозу ўнясення ў санкцыйныя спісы з замарозкай банкаўскіх рахункаў і кампенсацыяй маёмасці. Авіякампаніі просяць прынамсі звяртаць увагу на тых, хто ляціць у адзін канец.

Нядаўна ўрад Нямеччыны заяўляў таксама, што ключ да вырашэння праблемы прытоку нелегальных мігрантаў у Еўразвяз праз Беларусь ляжыць у Маскве.

ВІДЭА
Два крызісы ў Беларусі. Чаму Захад рэагуе так позна?
2021.10.22 18:02

АА belsat.eu

Стужка навінаў