Лукашэнка ў чырвонай зоне і канферэнцыя ААН. Галоўнае за дзень


Belsat.eu падводзіць вынікі аўторка, 26 кастрычніка.

Лукашэнка ледзь пагадзіўся надзець рэспіратар у лякарні

«Ніколі не быў супраць нашэння масак», – сказаў Лукашэнка падчас візіту ў Лідскі цэнтральны раённы шпіталь. І стаў абурацца, калі міністр аховы здароўя папрасіў надзець рэспіратар пры ўваходзе да хворых. Ды не змог правільна надзець.

Бачна, што Лукашэнка перад уваходам у адно з аддзяленняў аддае медычную маску і абураецца, што яму «не даюць працаваць», калі просяць надзець рэспіратар. Ён абураецца на міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча, не можа правільна надзець рэспіратар і адмаўляецца правільна зафіксаваць рэспіратар на носе і вушах.

Hавiны
Чытачы «Белсату» пра сітуацыю з COVID-19: «Загадалі медыкам, каб нідзе не было чаргі»
2021.10.26 17:31

У грамадскім транспарце Менску зніклі налепкі аб масачным рэжыме. «Менсктранс» патлумачыў чаму

З 26 кастрычніка ў грамадскім транспарце Менску зніклі налепкі аб выкананні масачнага рэжыму на фоне чацвертай хвалі каронавіруснай інфекцыі ў краіне. Прэс-сакратар «Менсктрансу» Алена Грамыка пракаментавала такое рашэнне:

«Нашэнне маскі – справа добраахвотная кожнага з нас. Таму тая інфармацыя, якая была ў нас размешчана ў рухомым саставе і мела абавязковы характар, знята»

У адказ на гэта беларусы стварылі петыцыю супраць выдалення інфармацыі аб масачным рэжыме. Аўтары петыцыі просяць растлумачыць, чаму такія халатныя дзеянні адбываюцца ў перыяд пандэміі COVID-19.

Масачны рэжым пратрымаўся ў краіне ўсяго 13 дзён і быў адменены пасля заяваў Аляксандра Лукашэнкі, які раскрытыкаваў каранцінныя захады.

Hавiны
Насіце маскі, не балаклавы. 10 пытанняў пра маскі ў пандэмію
2021.10.26 08:30

Алексіевіч расказала на канферэнцыі ААН пра парушэнні правоў чалавека ў Беларусі

Святлана Алексіевіч.
Фота: Gazeta Wyborcza

Удзельнікі канферэнцыі ў сваіх выступах заклікалі міжнародную супольнасць уплываць на афіцыйны Менск праз дыпламатычныя рычагі і не дапусціць канчатковага здушэння грамадзянскіх свабодаў у Беларусі, расказвае «Голас Амерыкі».

Перад удзельнікамі канферэнцыі выступіла ў тым ліку лаўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры і сябра прэзідыуму Каардынацыйнай рады Святлана Алексіевіч.

«Нам даводзіцца мець справу з дзвюма сіламі: з аднаго боку Лукашэнка, з другога боку вялізны мядзведзь – Расея, – казала Алексіевіч. – Гаворка ідзе не толькі пра тое, што рэжым спрабуе ў страху трымаць народ, запалохаць народ, пазбавіць яго інстынкту да свабоды і веры ў сябе, але ён ідзе і на тое, каб знішчыць цалкам грамадзянскую супольнасць і культурнае жыццё краіны».

Hавiны
Ужо 833 палітвязні. У Беларусі прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ 12 чалавек
2021.10.26 15:18

У Гомлі затрымалі больш за 20 чалавек – нібыта за «экстрэмісцкія матэрыялы»

Праваабаронцы расказалі на канале «Вясна назірае» аб затрыманні ў Гомлі 25 кастрычніка амаль трох дзясяткаў чалавек. На ўсіх склалі пратаколы паводле арт. 19.11 КаАП РБ – «Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Адну з затрыманых асудзілі за тры хвіліны.

Hавiны
Былога інжынера «Атланта» асудзілі на 45 дзён арышту за «непадпарадкаванне»
2021.10.26 11:47

Палітвязня Дзяніса Івашына пасадзілі ў карцар на другі тыдзень

Дзяніс і Вольга Івашыны. Фота з сямейнага архіву

Гарадзенскі журналіст Дзяніс Івашын 228 дзён за кратамі, 42 дні без лістоў. Ён правёў тыдзень у карцары і правядзе яшчэ тыдзень, паведаміла на Facebook жонка зняволенага Вольга Івашына.

«Але жаданага эфекту ад пакутаў Дзяніса ў адзіночцы адміністрацыя гарадзенскай вязніцы не атрымала, бо пачувае сябе наш змагар супраць антыбеларускіх інфармацыйных праяваў нармалёва, – піша жонка Івашына. – Ніхто не дакучае ні шумам ні цыгарэтным дымам, у карцарнай камеры прахалодна, але не крытычна, ён нават часам адчыняе фортку.

Hавiны
У Менску развіталіся з журналістам Аляксандрам Коктышам. Фота
2021.10.26 13:52

Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю радыё «Эхо Москвы»

Расейскі журналіст і галоўны рэдактар радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксей Венядзіктаў запісаў гадзіннае інтэрв’ю са Святланай Ціханоўскай. Размова павінна выйсці ў эфіры праграмы «Тузы» ў чацвер. Аднак ужо цяпер можна цалкам паслухаць гутарку на старонцы радыё «Эхо Москвы».

Аляксей Венедыктаў.
Фота: РИА Новости

У інтэрв’ю Святлана Ціханоўская расказала пра тое, што не плануе балатавацца на прэзідэнцтва на новых выбарах: «У нас шмат вартых людзей, якія могуць узяць на сябе кіраўніцтва краінай. Таму мой адказ – не».

Таксама лідарка беларускай апазіцыі выказала дапушчэнне, што Пуцін мог бы быць мадэратарам дыялогу паміж ёй і Лукашэнкам, і назвала ўмовы для такога дыялогу: спыненне гвалту і вызвалення палітвязняў.

Артыкулы
«Падышоў да дзвярэй і сфатаграфаваўся». Як хлусяць прадстаўнікі Круглага стала Васкрасенскага
2021.10.26 21:27

ICAO не апублікавала прамежкавы даклад аб прымусовай пасадцы «Ryanair» у Менску.

Прамежкавы даклад разглядалі, але вырашылі працягнуць збор інфармацыі. Фінальны даклад могуць разглядзець 12 лістапада.

ICAO збіралася завершыць расследаванне менскага інцыдэнту яшчэ ў верасні, але справа зацягнулася. Прамежкавы даклад збіраліся апублікаваць 25 кастрычніка, але не зрабілі і гэтага. На сайце ICAO свежых публікацыяў пра Беларусь на момант публікацыі няма.

Гісторыі
Чортаў тузін скандалаў Сяргея Міхалка. Каго спявак раней біў і мацюкаў
2021.10.26 14:59

Facebook на просьбу польскіх спецслужбаў закрыў тры групы аб нелегальнай міграцыі праз Беларусь у краіны Еўразвязу

Гэта першы поспех уладаў Польшчы ў блакаванні групаў у сацыяльных сетках, якія выкарыстоўваюцца для абмеркавання маршруту міграцыі ў Польшчу.

«Дзеянні польскіх спецслужбаў у супрацоўніцтве з Facebook і пасольствам ЗША прывялі да ліквідацыі выяўленых польскім бокам міграцыйных груп, якія дзейнічаюць у гэтай сацыяльнай сетцы. Заяўка, адпраўленая ў адміністрацыю Facebook, дазволіла закрыць першыя тры групы, якія выкарыстоўваліся для прасоўвання і кіравання маршрутам нелегальнай міграцыі з Беларусі ў Еўрапейскі Звяз», – паведамляе прэс-сакратар міністра спецыяльных службаў Польшчы.

Польскі ўрад працягне дыялог з Facebook і амерыканскім бокам, каб заблакаваць далейшыя гібрыдныя дзеянні супраць Польшчы, гаворыцца ў заяве.

Hавiны
Нямеччына разабралася, як ідзе нелегальная міграцыя праз Беларусь, і прыдумала, як яе спыніць
2021.10.26 12:28

АД, belsat.eu

Стужка навінаў