ICAO не апублікавала прамежкавы даклад аб прымусовай пасадцы «Ryanair» у Менску.


Прамежкавы даклад разглядалі, але вырашылі працягнуць збор інфармацыі. Фінальны даклад могуць разглядзець 12 лістапада.

Офіс Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі.
Фота: cagatayerciyes.wordpress.com

Рада Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ICAO) 25 кастрычніка разглядзела прамежкавы даклад аб травеньскім інцыдэнце з прымусовай пасадкай самалёта «Ryanair» у Менску, піша ТАСС са спасылкай на Сяргея Гудкова – прадстаўніка Расеі ў арганізацыі. Аналізу і высноваў на падставе папярэдняга дакладу не рабілі.

ICAO збіралася завершыць расследаванне менскага інцыдэнту яшчэ ў верасні, але справа зацягнулася. Прамежкавы даклад збіраліся апублікаваць 25 кастрычніка, але не зрабілі і гэтага. На сайце ICAO свежых публікацыяў пра Беларусь на момант публікацыі няма.

Паводле Гудкова, выніковы даклад можа быць гатовы 12 лістапада, калі будзе атрыманая ўся неабходная інфармацыя, бо збор звестак усё яшчэ працягваецца. На мінулым паседжанні прадстаўнік Беларусі, дырэктар Дэпартаменту авіяцыі Міністэрства транспарту Арцём Сікорскі выступаў па відэасувязі.

Hавiны
12 міжнародных скандалаў, у якія Беларусь трапіла з пачатку года
2021.08.08 10:00

Самалёт «Ryanair» 23 траўня зрабіў вымушаную пасадку ў Менску пасля інфармацыі аб «мінаванні», якую экіпаж атрымаў ад беларускіх дыспетчараў. На даручэнне Лукашэнкі для суправаджэння пасажырскага самалёта ў неба ўзняўся знішчальнік МіГ-29. Блогер Раман Пратасевіч, які ляцеў гэтым рэйсам, і ягоная сяброўка Соф’я Сапега былі затрыманыя. Вымушаная пасадка самалёта была справакаваная беларускімі спецслужбамі менавіта дзеля захопу апазіцыйнага блогера.

Інцыдэнт з рэйсам «Ryanair» выклікаў міжнародны скандал: палітыкі, дыпламаты і міжнародныя арганізацыі рэзка асудзілі дзеянні ўладаў Беларусі. Інцыдэнт з рэйсам Афіны – Вільня пацягнуў увядзенне жорсткіх санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі.

Артыкулы
Дыспетчар, які вёў перамовы з пілотам самалёта «Ryanair» у траўні, меркавана, пакінуў Беларусь
2021.07.26 18:01

АА belsat.eu

Стужка навінаў