Facebook на просьбу польскіх спецслужбаў закрыў тры групы аб нелегальнай міграцыі праз Беларусь у краіны Еўразвязу


Польскія спецслужбы дамагліся блакавання трох суполак мігрантаў у Facebook, дзе яны абмяркоўвалі, як прарываць мяжу.

Мігранты на беларуска-польскай мяжы. Кадр з відэа: Ministerstwo Obrony Narodowej / Twitter

Гэта першы поспех уладаў Польшчы ў блакаванні групаў у сацыяльных сетках, якія выкарыстоўваюцца для абмеркавання маршруту міграцыі ў Польшчу.

«Дзеянні польскіх спецслужбаў у супрацоўніцтве з Facebook і пасольствам ЗША прывялі да ліквідацыі выяўленых польскім бокам міграцыйных груп, якія дзейнічаюць у гэтай сацыяльнай сетцы. Заяўка, адпраўленая ў адміністрацыю Facebook, дазволіла закрыць першыя тры групы, якія выкарыстоўваліся для прасоўвання і кіравання маршрутам нелегальнай міграцыі з Беларусі ў Еўрапейскі Звяз», – паведамляе прэс-сакратар міністра спецыяльных службаў Польшчы.

Польскі ўрад працягне дыялог з Facebook і амерыканскім бокам, каб заблакаваць далейшыя гібрыдныя дзеянні супраць Польшчы, гаворыцца ў заяве.

Hавiны
Нямеччына разабралася, як ідзе нелегальная міграцыя праз Беларусь, і прыдумала, як яе спыніць
2021.10.26 12:28

АД, belsat.eu

Стужка навінаў