Беларускія вайскоўцы вярнуліся з вучэнняў пад Афганістанам


Пра інцыдэнты з удзелам беларусаў падчас вучэнняў не паведамлялі.

Беларускія вайскоўцы вярнуліся з вучэнняў у Таджыкістане. Аэрадром «Мачулішчы», Беларусь. 26 кастрычніка 2021 года.
Фота: Міністэрства абароны Беларусі

Беларускі вайсковы кантынгент, які браў удзел у вучэннях Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы ў Таджыкістане, прыбыў на аэрадром у Мачулішчах, паведаміла раніцай 26 кастрычніка Міністэрства абароны Беларусі.

На вучэнні выпраўлялі не менш за паўсотні беларусаў, і гэта былі не толькі вайскоўцы ўзброеных сілаў, але і байцы спецназу ўнутраных войскаў, і супрацоўнікі Міністэрства надзвычайных сітуацыяў.

Вучэнні, як адзначаў беларускі бок, планавыя, але іх планавалі на фоне вываду войскаў NATO з Афганістану. Беларускі бок раней у кантэксце вучэнняў згадваў, што сітуацыя на таджыкска-афганскай мяжы «выклікае занепакоенасць», хоць Таджыкістан і кантралюе гэтую мяжу.

Пры канцы верасня афіцыйныя асобы тэрарыстычнага руху «Талібан» заявілі, што адправілі «тысячы» сваіх вайскоўцаў у афганскую правінцыю Тахор, што мяжуе з Таджыкістанам.

АА belsat.eu

Стужка навінаў