Следчыя распачалі крымінальную справу ў сувязі з інцыдэнтам у ГЦ ​​«Dana Mall»


Сустрэча з 12-гадовай расейскай блогеркай Міланай Хаметавай у ГЦ «Dana Mall» у Менску выклікала розгалас у Беларусі. Міліцыянты ахарактарызавалі сустрэчу, як «несанкцыянаванае масавае мерапрыемства». А Следчы камітэт у сваю чаргу распачаў крымінальную справу.

Сустрэча з блогеркай у ГЦ «Dana Mall» 24 верасня 2022 года. Крыніца: kyky_org/ Telegram

Арганізатары сустрэчы з 12-гадовай расейскай блогеркай Міланай Хаметавай у ГЦ «Dana Mall» у Менску звярталіся ў Менгарвыканкам каб атрымаць дазвол на мерапрыемства. Але чыноўнікі адмовілі. Тым не менш, сустрэча адбылася 24 верасня. Тысячы падлеткаў сабраліся ў ГЦ. У выніку адбылася цісканіна, пяцёра малалетніх дзяцей звярталіся за медычнай дапамогай.

Следчы камітэт распачаў правяранне і агучыў вынікі папярэдняга расследавання.

«Праз халатныя дзеянні адказных асобаў была спынена праца арганізацыяў і прадпрыемстваў, размешчаных непасрэдна каля ГЦ, абцяжараны рух транспартных сродкаў і выхады станцыі метро, ​​а бяспека наведнікаў не была забяспечана», – паведамляе СК.

Па гэтым факце Першамайскі раённы аддзел следчага камітэту распачаў крымінальную справу паводле ч.2 арт.428 («Службовая халатнасць, якая прывяла да цяжкіх наступстваў»).

Hавiны
Арганізатар сустрэчы з расейскай блогеркай у ГЦ «Dana Mall» затрыманы
2022.09.25 09:01

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў