Прыгожын пацвердзіў сваю датычнасць да стварэння ПВК «Вагнера»


Расейскі прадпрымальнік Яўген Прыгожын афіцыйна прызнаў, што менавіта ён з’яўляецца стваральнікам так званай прыватнай ваеннай кампаніі «Вагнера». Ягоную заяву агучвае прэсавая служба кампаніі «Канкорд».

У пачатку сакавіка Кадыраў у адказ на аб’яўленую ФБР узнагароду (250 тысяч даляраў) за дапамогу ў арышце Прыгожына, размясціў сумесную фатаграфію з бізнесмэнам. Крыніца: KadyRov_95 / Тэлеграм

Яўген Прыгожын, расейскі прадпрымальнік, якога таксама называюць «кухарам Пуціна» пацвердзіў, што менавіта ён зʼяўляецца стваральніка прыватнай ваеннай кампаніі «Вагнера».

«Давайце мы коратка ад вытокаў прабяжымся, як было.

У 2014 годзе, калі пачаўся генацыд расейскага насельніцтва Данбасу, калі Расея ўскочыла ў апошні цягнік і здолела заблакаваць прыход украінскай арміі ў Крым, я, як і многія іншыя бізнесоўцы, ездзіў на палігоны, дзе збіраліся «казачкі», і спрабаваў засмечваць грашыма дзеля таго, каб набраць групу, якая паедзе і абароніць рускіх. Але вельмі хутка зразумеў, што сярод усіх гэтых «казачкоў» і іншых ваенізаваных таварышаў – палова ашуканцаў, а палова тых, хто браў грошы, наймаў добраахвотнікаў і адпраўляў іх голымі-босымі на рэальную смерць. Тады я паляцеў на адзін з палігонаў і заняўся гэтым сам. Сам пачысціў старую зброю, сам разабраўся з бронекамізэлькамі і знайшоў спецыялістаў, якія змаглі мне ў гэтым дапамагчы. З гэтага моманту, 1 траўня 2014 года, і нарадзілася група патрыётаў, якая ў далейшым набыла назву БТГ «Вагнер». Выключна дзякуючы іх адвазе і мужнасці стала магчымым вызваленне луганскага аэрапорту і многіх іншых тэрыторыяў, а таксама карэнным чынам змяніўся лёс ЛНР і ДНР.

Hавiны
«Кухар Пуціна» апраўдаў вярбоўку зняволеных на вайну: «Або ПВК і зэкі, або вашыя дзеці»
2022.09.15 22:24

 

Пасля гэтага доўгія 8 гадоў, на працягу якіх кожны цікаўны журналіст і кожны бессаромны падонак калупаўся ў потнай бялізне ПВК «Вагнер» у спробе знайсці негатыў. Гэтыя адважныя хлопцы, якія ўмелі толькі адно – ваяваць, абараняць бяздольных, стаяць да смерці на баку дабра і справядлівасці, заўсёды знаходзіліся ў хісткім становішчы. Яны не маглі адвярнуцца ад любімай справы, у якой былі прафесіяналамі найвышэйшага ўзроўню, і сесці на лаву беспрацоўных. Так, з камандзіра штурмавога падраздзялення, які кожны дзень ловіць кулі і аскепкі ў сваю пацёртую бронекамізэльку, можна было пайсці ў ахоўнікі якога-небудзь шалапутнага мікраалігарха, жонка якога будзе прымушаць насіць торбы па крамах.

Я ганаруся тым, што здолеў абараніць іх права на абарону інтарэсаў сваёй краіны. Былі цяжкія і вельмі цяжкія часы, кожная псіна спрабавала пырскаць сваёй слінай на іх, і як вы ведаеце, і на мяне, прыпісваючы ўсе неіснуючыя грахі.

А цяпер наступіў час адкрыцця, прашу не блытаць з судным днём. Гэтыя хлопцы – героі, якія абаранялі сірыйскі народ, іншыя народы арабскіх краін, бяздольных афрыканцаў і лацінаамерыканцаў, сталі адной з апор нашай Радзімы. Ні секунды не міргнуўшы і не ўсумніўшыся, трэба жыць ці загінуць. Жыві па правілах, рабі, што павінен і будзь, што будзе.

Цяпер адказ на ваша пытанне.

Я доўгі час сыходзіў ад удараў мноства супернікаў з адной галоўнай мэтай – каб не падставіць гэтых хлопцаў, якія зʼяўляюцца асновай рускага патрыятызму. А атрымліваў перамогу з гэтай нагоды ў шматлікіх судах, у тым ліку за мяжой, таму што ў любой справе заўсёды павінна быць месца спорту і матчы трэба выйграваць на полі суперніка», – заявіў Яўген Прыгожын.

Аналітыка
«Гібель масавая». Як расейскія зняволеныя «з задавальненнем» ідуць на вайну і чым гэта пагражае самой РФ?
2022.09.18 13:48

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў