Пасля начнога пажару ў Чырвоным касцёле былі амапаўцы


У ноч на 26 верасня каля 4:00 у Чырвоным касцёле ў Менску спрацавала пажарная сігналізацыя. Крыніцы «Белсату» паведамляюць, што яшчэ перад пажарам у касцёле быў чутны грукат. А на месца пажару разам з выратавальнікамі прыбылі і амапаўцы.

Чырвоны касцёл у Менску.
Фота: Mihail Gut, Новости Шумилино/Вконтакте

Раніцай 26 верасня МНС паведаміла, што каля 4 раніцы ў Чырвоным касцёле ў Менску адбыўся пажар. Выратавальнікі прыбылі на месца і хутка патушылі агонь. Прычынаю пажару стала электраправодка. Пацярпелых няма, а агонь пашкодзіў каля 20 кв.м.

Тым не менш крыніцы «Белсату» паведамляюць, што прыблізна а 3:40 уначы ў Чырвоным касцёле быў чутны грукат, пасля якога нібыта і ўспыхнуў агонь. Пры гэтым, паводле нашых звестак, у касцёл разам з выратавальнікі прыбылі і амапаўцы.

Сілавікі забралі ў касцёле відэазапісы камераў назірання. Цяпер у святыню не пускаюць не толькі вернікаў, але і святароў.

Адметна, што ў будынку касцёлу разбіты вітраж з кавалачкаў каляровага шкла, устаўленых у свінцовыя рамы, усталяваныя паміж жалезнымі прутамі. Вітраж з’яўляецца творам выяўленчага мастацтва.

Камісія надзвычайных сітуацыяў забараніла карыстанне будынкам да яго поўнага аднаўлення і прывядзення ў працаздольны стан усіх сістэмаў пажара-тушэння і электра-абсталявання. Колькі часу зоймуць працэдуры і правяранне – святарам не паведамілі.

Hавiны
Уначы ў менскім Чырвоным касцёле адбылося ўзгаранне
2022.09.26 09:34

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў