За апошнія содні ў Польшчу спрабавалі трапіць 259 мігрантаў з боку Беларусі. Затрымана шэсць «праваднікоў»


Памежная служба Польшчы паведамляе аб 259 спробаў незаконнага пераходу на беларуска-польскай мяжы за апошнія содні.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Straż Graniczna / Twitter

Таксама польскімі памежнікамі былі затрыманыя 18 чалавек, якія спрабавалі незаконна перасекчы мяжу: 17 іракцаў і адзін грамадзянін Конга. Астатнія спробы былі перадухілены. Акрамя таго, за аказанне дапамогі мігрантам былі арыштаваныя шасцёра замежнікаў: трое з Іраку, а таксама з Індыі, Сірыі і Расеі.

Аб’ектыў
Андрэй Ягораў: мігранты могуць стаць сацыяльнай праблемай для Беларусі
2021.09.24 23:01

АД, belsat.eu

Стужка навінаў