У Менску відавочцы дапамаглі затрымаць нецвярозага кіроўцу з 2,6 праміле


Увечары 25 верасня ў міліцыю паступіла паведамленне аб тым, што з двара дома № 24 па вуліцы Семяняка выехаў «Peugeot», якім кіруе мужчына з відавочнымі прыкметамі алкагольнага ап’янення, паведамілі ў тэлеграм-канале ДАІ ГУУС Менгарвыканкаму.

Да прыбыцця міліцыянтаў аўтамабіль спынілі відавочцы. Яны выцягнулі ключы з замка запальвання і перадалі парушальніка інспектарам. Мужчыну адвезлі на агляд, якое паказала 2,6 праміле алкаголю.

Пазней ён прызнаўся інспектарам, што дагэтуль выпіў паўтара літра крэпкага алкаголю.

На 38-гадовага парушальніка склалі адміністрацыйны пратакол за кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага апʼянення. Мужчыну даставілі ў выцвярэзнік, а машыну змясцілі на ахоўную стаянку.

Hавiны
Нецвярозы кіроўца на фуры паспрабаваў уехаць у Менск па сустрэчнай дарозе
2021.09.26 10:35

АД, belsat.eu

Стужка навінаў