У Будслаўскім касцёле пасля пажару аднавілі 70% даху


Будслаўскі касцёл.
Фота: budslau / Telegram

У Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, дзе пасля пажару быў знішчаны дах і залітае вадой памяшканне касцёлу, аднавілі 70% даху, паведамляе тэлеграм-канал «Адновім Будслаў разам!».

Будслаўскі касцёл.
Фота: budslau / Telegram
Будслаўскі касцёл.
Фота: budslau / Telegram
Будслаўскі касцёл.
Фота: budslau / Telegram

Агульная сума ахвяраванняў на рамонт святыні склала 1 045 000 рублёў, піша «Народная воля» са спасылкай на пробашча будслаўскай парафіі Дзмітрыя Дубовіка. Аднак паводле ксяндза, на аднаўленне касцёлу патрэбна яшчэ 300 тысяч рублёў.

Цяпер у касцёле інтэнсіўна ідуць працы на накрыцці даху – працаўнікі мусяць паспець да наступлення халадоў. Працы вядуцца таксама ўнутры касцёлу.

Касцёл у Будславе загарэўся раніцай 11 траўня. Пажар удалося патушыць, а таксама ўратаваць галоўны скарб святыні – абраз Маці Божай Будслаўскай. Аднак у касцёле цалкам выгарэў і абваліўся дах.

Аб’ектыў
У Будславе гарэў «беларускі Нотр-Дам». Што вядома?
2021.05.11 22:37

Таксама 2 кастрычніка запрашаюцца валанцёры для працы па навядзенні парадку ў касцёле і вакол яго. Збор у 10:00. Святая Імша ў 9:00.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў