«Проста наведайце бліжэйшыя могілкі». Беларускі лекар даў параду тым, хто не гатовы да вакцынацыі


Вакцына Sinopharm.
Фота: kleinezeitung.at

Беларускі лекар Руслан Брынчук на сваёй старонцы ў Facebook напісаў матывуючую прамову для тых, хто яшчэ не вакцынаваўся.

«Маё меркаванне: рабіць. Адназначна вакцынавацца. Я разумею, складана верыць тэлевізары, але тут не хлусяць. Складана абраць вакцыну, не ўсё, што нам прапануюць, можа быць добрым», – заявіў лекар.

Тым жа, хто сумняваецца, ён даў адну параду:

«Проста наведайце бліжэйшыя могілкі. Прагуляйцеся. Ацаніце колькасць свежых магіл за мінулы год. І задайце сабе пытанне: ці гатовыя легчы побач? Ці гатовыя зламаць свае тупыя стэрэатыпы і жыць далей? У мяне ўсё».

Hавiны
Мітрапаліт Веньямін выказаўся наконт вакцынацыі
2021.09.24 09:53

Нагадаем, што праваслаўны мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веньямін назваў «недапушчальным і грахоўным» «распаўсюд ілжывых вучэнняў, якія атаясамліваюць вакцынацыю з «прыняццем пячаткі антыхрыста», роўна як і сцвярджэнняў пра нібыта таемнае чыпаванне чалавецтва з дапамогаю вакцынацыі».

У Беларусі зараз вельмі цяжкае сітуацыя з COVID-19, амаль 2000 захворванняў кожны дзень і гэта толькі афіцыйна. Пры гэтым прышчэпкі зрабіла толькі 16% насельніцтва Беларусі. Паводле апытанняў, больш як 40% жыхароў Беларусі адмоўна ставяцца да любых вакцынаў. У суседняй Польшчы прышчапіліся больш як 52%.

Hавiны
Пакуль улады не бачаць надзвычайнай сітуацыі ў сувязі з пандэміяй, лекары працуюць на мяжы сваіх сіл і магчымасцяў
2021.09.21 22:44

АЛ/МГ belsat.eu

Стужка навінаў