Пайшоў з жыцця выбітны беларускі футбаліст і трэнер Сяргей Герасімец


Экс-футбаліст менскага «Дынама» і зборнай Беларусі Сяргей Герасімец памёр ва ўзросце 55 гадоў.

Сяргей Герасімец.
Фота: fc-anji.ru

Сяргей Герасімец нарадзіўся ў Кіеве, а апошнім часам жыў у Расеі. Падчас сваёй футбольнай кар’еры ў савецкія часы выступаў за Беларусь.

Асаблівую вядомасць футбалісту прынёс легендарны пераможны гол у вароты каманды Галандыі ў 1995-м годзе на стадыёне «Дынама» ў Менску. Той матч застаецца адным з самых гучных у гісторыі беларускага футболу. Тады зборная Беларусі яшчэ гуляла пад БЧБ-сцягам.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў-2020 у Беларусі Герасімец выказваўся наконт сітуацыі ў краіне і нацыянальны сцяг:

«Колер сцяга для мяне не прынцыповы. Спакойна ўспрымаю бел-чырвона-белы сцяг, з такой жа павагай ставіўся да чырвона-зялёным сцяга, які быў дзяржаўным у савецкі час. Можа, для кагосьці сімволіка і мае значэнне. Для мяне ж важней стаўленне да людзей, краіны і грамадства, парадку і закона.

Шчыра кажучы, не чуў нічога дрэннага пра бел-чырвона-белы сцяг. Вядома, трэба ведаць гісторыю, памятаць яе і выхоўваць на гэтым наступныя пакаленні, тым больш што Беларусь – маладая краіна. Не ведаю гісторыю чырвона-белага сцяга, які цяпер адстойвае народ Беларусі, але, у любым выпадку, гісторыю трэба рабіць самім. Гэты сцяг павінен стаць сімвалам свабоды, незалежнасці і справядлівасці, сімвалам закона. Тады ён будзе мець сэнс.

Наогул, для мяне вельмі важныя падзеі ў Беларусі, люблю вашу краіну, сачу за ўсім і перажываю. Хачу, каб у краіне быў парадак, закон і справядлівасць, каб не было гвалту. Пад якім сцягам гэта адбудзецца, мне не прынцыпова».

АД, belsat.eu

Стужка навінаў