Новая адстаўка ў ФХРБ і пахаванне Шышова. Падводзім вынікі дня


Акцыя памяці Шышова ў Кракаве. Фота даслалі чытачы Белсату

Беларусы працягваюцца змагацца супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і беспакаранага гвалту сілавікоў.

Ва Украіне нарэшце пахавалі Віталя Шышова, былога кіраўніка Беларускага дому ва Украіне. Яго знайшлі павешаным у кіеўскім парку на пачатку жніўня. З моманту смерці Шышова прайшло 55 дзён.

Hавiны
Былога кіраўніка Беларускага дома ва Украіне Віталя Шышова пахавалі амаль праз два месяца пасля смерці
2021.09.26 15:45

А ў Беларусі працягвае развальвацца Федэрацыя хакею. Услед за старшынёй ФХРБ Дзмітрыем Баскавым, які быў дыскваліфікаваны Міжнароднай федэрацыяй, пра адстаўку паведаміў і ягоны намеснік Сяргей Ганчароў, які на днях спрабаваў узначаліць сусветны хакей.

Hавiны
Намеснік старшыні Федэрацыі хакею Беларусі, які прайграў выбары ў IIHF, сыходзіць з хакею
2021.09.26 19:01

У краіне між тым раскручваецца чарговая «шпіёнская» справа. На гэты раз супраць 13-і працаўнікоў заводаў па ўсёй Беларусі. У якасці доказаў «падрыўной дзейнасці» дзяржаўная прапаганды прыводзіць урыўкі zoom-канферэнцыяў і фрагмент допыту невядомага чалавека.

Hавiны
Дзяржмедыі раскрылі падрабязнасці крымінальнай справы за «шпіянаж» на заводах
2021.09.26 22:57

А Міністэрства аховы здароўя і лекары заклікаюць вакцынавацца. Нават моладзь, якая цяпер усё больш робіцца ахвярай каронавіруса.

Hавiны
COVID-19: міністр здароўя паведаміў пра «зрушэнне захворвання ў бок больш маладых»
2021.09.26 21:04

З міжнародных навінаў ці не самымі галоўнымі сталі парламенцкія выбары ў Нямеччыне, дзе ўпершыню за 16 гадоў улады могуць пазбавіцца хрысціянскія дэмакраты. Іхная лідарка Ангелы Мэркель сыходзіць у адстаўку, а за права скласці новы ўрад наздра ў ноздру змагаюцца сацыял-дэмакраты.

Hавiны
На парламенцкіх выбарах у Нямеччыне галоўныя супернікі набралі падобную колькасць галасоў
2021.09.26 21:46

А кантраляваны талібамі Афганістан між тым пагражае суседняму Таджыкістану, які разам з Беларуссю ўваходзіць у АДКБ.

Hавiны
Афганістан накіраваў смяротнікаў да мяжы з Таджыкістанам
2021.09.26 18:30

МГ belsat.eu

Стужка навінаў