Кіраўніца «Русі сядзячай» заклікала пісаць лісты Каці Андрэевай і Дар’і Чульцовай


Ілюстратыўнае фота.
Фота: АВ / Белсат

Расейская журналістка, кіраўніца ініцыятывы «Русь сядзячая» Вольга Раманава заклікала ў сваім Facebook пісаць лісты зняволеным журналісткам «Белсату» Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай.

«Турэмшчыкі распавядаюць ім, што пра іх усё забыліся і яны нікому не патрэбныя. Пры гэтым настойліва прапануюць ім напісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі. Дзяўчыны трымаюцца. Але давайце дапаможам ім. Напішыце, калі ласка, ліст або паштоўку ў калонію», – напісала журналістка.

Вольга Раманава таксама адзначыла, што вельмі важна не проста напісаць ліст, але і па магчымасці апублікаваць, напрыклад, у сацсетках, што ліст дасланы.

«Бо сам ліст цэнзура яшчэ можа завярнуць, тут гарантый няма, а пра факт яго адпраўкі заўсёды можна будзе паведаміць праз адваката, то бок Каця і Даша ў любым выпадку даведаюцца аб вашай падтрымцы і салідарнасці», – заявіла Вольга Раманава.

Артыкулы
Журналістка «Белсату» Кацярына Андрэева атрымала ў калоніі ліст салідарнасці ад мэра Прагі
2021.09.24 20:24

Адрас для лістоў такі:

246035, Рэспубліка Беларусь, г. Гомель, вуліца Антошкіна 3, Папраўчая калонія №4.

Бахвалава Кацярына Андрэеўна і Чульцова Дар’я Дзмітрыеўна

Жыве!
Дар’я Чульцова і Кацярына Андрэева за кратамі ўжо 310 дзён
2021.09.21 10:45

МГ belsat.eu

Стужка навінаў