Дзяржмедыі раскрылі падрабязнасці крымінальнай справы за «шпіянаж» на заводах


Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Дзяржаўны тэлеканал ОНТ 26 верасня паказаў сюжэт пра арганізацыю «Рабочы рух». Паводле яго, у крымінальнай справе затрыманыя 13 чалавек, якія знаходзяцца ў СІЗА КДБ.

Завадчанаў вінавацяць у здрадзе дзяржаве і стварэнні экстрэмісцкага фармавання.

Паводле дзяржТБ, мэтай «Рабочага руху» была арганізацыя забастовак на беларускіх прадпрыемствах, прамысловы шпіянаж, «дыверсійная дзейнасць», і «пагрозы кіраўніцтву, чыноўнікам сілавікам». Арганізацыю нібыта кантралявалі спецслужбы ЗША і Літвы.

Як адзначаецца, «сцэнары спынення цэхаў» распрацоўваліся для «Горадня Азоту», «Нафтану», Беларускага металургічнага заводу, МАЗу, МЗКЦ, Беларускай чыгункі.

У якасці доказаў «падрыўной дзейнасці» ў эфіры ОНТ паказалі ўрыўкі zoom-канферэнцыяў і фрагмент допыту невядомага чалавека.

Hавiны
Мінімум 11 стачкамаўцаў, затрыманыя на гэтым тыдні, дагэтуль знаходзяцца ў СІЗА
2021.09.26 15:07

Нагадаем, у Беларусі на гэтым тыдні прайшоў шэраг ператрусаў і затрыманняў удзельнікаў страйку. Сілавікі прыйшлі да работнікаў «Горадня Азоту», БМЗ, МТЗ, «Нафтану» і Беларускай чыгункі. Некаторых пасля затрымання змясцілі ў СІЗА, некаторых пасля размовы выпусцілі. Імаверна, апошнія праходзяць сведкамі па справе.

«У мяне ёсць інфармацыя, што некалькі мярзотнікаў там яшчэ дзесьці засталіся і яны ставяць перад сабой мэту праінфармаваць калектыўны Захад пра тое, як Пархомчык з Назаравым спрабуюць абысці санкцыі», – заявіў Лукашэнка 23 верасня.

Аб’ектыў
Лукашэнка «знайшоў» на беларускіх заводах «заходніх шпіёнаў»
2021.09.23 22:56

МГ belsat.eu

Стужка навінаў