У Беларусі з-за спякоты аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі


Сіноптыкі аб’явілі на суботу, 27 жніўня, аранжавы ўзровень небяспекі праз спёку, паведамляе партал «pogoda.by».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: АВ / Белсат

У суботу, 27 жніўня, у дзённыя гадзіны на большай частцы тэрыторыі Беларусі максімальная тэмпература паветра дасягне +30… +32°С. У Менску максімальная тэмпература паветра дасягне +30… +31°С.

На гэтым тыдні ў Беларусі быў абʼяўлены жоўты ўзровень небяспекі. Сёння, 26 жніўня, тэмпература паветра можа дасягаць +34°С.

Таксама высокія тэмпературы захаваюцца і ў нядзелю – да +32°С. Аднак ужо пачынаючы з наступнага тыдня сквар пачне спадаць.

У сувязі з высокай пажарнай небяспекай Міністэрства лясной гаспадаркі ўвяло дадатковую забарону на наведванне лясоў – іх дазволена наведваць толькі ў адным раёне – Браслаўскім.

Скрыншот: mlh.by

Цяпер наведванне лясоў забароненае ў 117 раёнах Беларусі.

Аналітыка
Расея і Украіна паказалі страшныя мапы магчымай аварыі на Запарожскай АЭС. Усё напраўду гэтак дрэнна?
2022.08.19 18:15

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў