Палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк у новай калоніі змясцілі на 20 содняў у карцар


Муж Паліны Андрэй Шарэнда паведаміў у сваім Facebook, што жанчыну ў калоніі № 24 змясцілі ў штрафны ізалятар. 10 содняў пакарання Паліна ўжо адбыла, застаецца яшчэ 10 содняў.

Да гэтага Паліна Шарэнда-Панасюк адбывала тэрмін у гомельскай калоніі № 4, дзе яе таксама неаднаразова змяшчалі ў штрафны ізалятар. Акрамя карцару, жанчыну пазбаўлялі сустрэчаў і перадачаў, якіх нельга пазбавіць паводле закону.

Сёлета, калі Паліну пераводзілі ў калонію пасля другога суда, сваякам не даслалі апавяшчэння наконт прыбыцця Паліны, якое павінны даслаць цягам трох дзён пасля пераводу. Больш за месяц Паліну шукалі праз адваката. Яна знайшлася ў жаночай папраўчай калоніі № 24 (Зарэчча), куды яе перавялі з СІЗА № 3 Гомля. У ліпені, пасля яе пераводу, муж Паліны Андрэй Шарэнда таксама паведамляў, што ў калоніі яна 20 содняў правяла ў штрафным ізалятары.

Нагадаем, што 7 красавіка Паліне дадалі яшчэ 1 год калоніі да асноўнага тэрміну. Такі вырак прызначыў суддзя суда Чыгуначнага раёну Гомля Мікалай Крупадзёраў. Жанчыну судзілі ў закрытым рэжыме за нібыта парушэнне ч. 2 арт. 411 КК («Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы»).

У няволі Паліна застаецца ўжо больш за год. Яшчэ летась суддзя Яўген Брэган прысудзіў Паліне 2 гады зняволення паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 368 («Абраза прэзідэнта»), арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады») і арт. 364 («Гвалт або пагроза гвалту ў дачыненні супрацоўніка органаў унутраных справаў»).

Супраць Андрэя Шарэнды таксама завялі некалькі крымінальных справаў, але яму ўдалося збегчы з Беларусі. Сям’ю пазбавілі арэндавага жытла.

Артыкулы
Андрэй Шарэнда змог вывезці з Беларусі сваіх сыноў, якіх не бачыў паўгода
2022.05.25 18:24

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў