Тэрарыст-смяротнік падарваўся каля аэрапорту ў Кабуле


Каля сталічнага аэрапорту ў Афганістане адбыўся выбух, пасля чаго пачалася страляніна. Паводле відавочцаў, ёсць пацярпелыя і забітыя.

Афганскі журналіст Білал Сарвары ў Twitter напісаў, што каля ўсходніх межаў кабульскага аэрапорту адбыўся выбух. Верагодна, што яго ўчыніў смяротнік. Пасля гэтага пачалася страляніна.

Раней прадстаўнік Пентагону Джон Кірбі пацвердзіў факт выбуху ў кабульскім аэрапорце.

У выніку нападу ёсць пацярпелыя і ахвяры.

Напад на аэрапорт у Кабуле.
Фота: Barzan Sadiq / Twitter

Паводле папярэдніх звестак «Al Jazeera», у выніку нападу ў аэрапорце Кабула 15 параненых (лічба можа змяніцца) і 2 загінулых (лічба можа змяніцца).

Пасля першага выбуху неўзабаве адбыўся яшчэ адзін.

Адказнасць за напады ўзяла на сябе так званая «Ісламская дзяржава».

Дакладная колькасць ахвяр выбухаў пакуль не называецца. Паводле звестак Sky News Arabia, выбух каля аэрапорту Кабула забіў жыцці як мінімум 11 чалавек. Сярод загінулых – афганцы і амерыканскія грамадзяне. Некаторы медыі сцвярджаюць, што пацярпелі каля 70 асобаў.

Інтэрв’ю
Былы афганскі журналіст: Талібы – супрацьлегласць чалавечнасці, цёмны розум і жудасныя думкі
2021.08.26 10:00

СК belsat.eu

Стужка навінаў