Супраць палітзняволенай Вольгі Класкоўскай распачалі новую крымінальную справу


Супраць 39-гадовай палітзняволенай Вольгі Класкоўскай, якая цяпер за кратамі, распачалі новую крымінальную справу. Яе абвінавачваюць паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»), паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Вольгу Класкоўскую асудзілі 22 снежня да 2 гадоў калоніі паводле ч. 1 арт. 342 КК за перакрыццё руху транспарту ў Серабранцы ў сталіцы. Палітзняволеная адбывае пакаранне ў гомельскай жаночай калоніі.

Палітзняволеная Вольга Класкоўская.

Праваабаронцам стала вядома, што супраць Вольгі завялі яшчэ адну крымінальную справу. Яе абвінавачваюць паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»). Паводле следчых, нібыта ў каментары ў сацыяльных сетках Вольга Класкоўская абразіла міліцыянта з Берасця. Каментар палітзняволеная размясціла летась 14 кастрычніка.

Паводле гэтай справы на допыт выклікалі маму Вольгі.

Падтрымаць палітзняволеную можна лістамі салідарнасці і паштоўкамі: ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3. Класкоўская Вольга Аляксандраўна.

Артыкулы
Палітзняволеную Вольгу Класкоўскую змясцілі ў ПКТ
2021.08.11 19:03

СК belsat.eu

Стужка навінаў