Суд задаволіў пазоў аб ліквідацыі ТАА «Гродна Лайф Медыя»


У рэдакцыі «Hrodna.life». Горадня, Беларусь. 7 ліпеня 2021 года.
Фота: МК / Белсат

Паводле ршэння гарадзенскага суда, заснавальнікаў абавяжуць да 30 лістапада зліквідаваць арганізацыю «Гродна Лайф Медыя», паведамляе hrodna.life.

Суддзя Марына Рослік разглядзела справу без заснавальнікаў ТАА «Гродна Лайф Медыя».

Паводле памочніка пракурора Віктара Казака, арганізацыя «ажыццяўляе дзейнасць, забароненую заканадаўчымі актамі», і ў сувязі з гэтым яе можна ліквідаваць. Таксама экстрэмісцкаю прызналі прадукцыю Telegram-каналу гэтага інтэрнэт-рэсурсу, які ўжо выдалены. Акрамя таго, рэдакцыя атрымала папярэджанне ад пракуратуры.

Прадстаўнікі гарвыканкаму падтрымалі пазіцыю памочніка пракурора ў поўным аб’ёме.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў