Следчы камітэт не пабачыў злачынства ў жорсткім збіцці грамадзянаў падчас леташніх падзеяў


Следчы камітэт завершыў правяранне серыі зваротаў грамадзянаў на неправамерныя захады сілавікоў падчас масавых акцыяў летась. СК не пабачыў падставаў для завядзення на міліцыянтаў крымінальных справаў, паведамляе прэсавая служба ведамства.

Прэсавая служба СК паведамляе, што следчыя нібыта старанна вывучылі довады грамадзянаў, якія пацярпелі ад гвалту сілавікоў падчас акцыяў пратэсту летась. Пры гэтым следчыя прызнаюць, што сілавікі ўжывалі фізічную сілу. Але нібыта такія захады зробленыя ў адпаведнасці з заканадаўствам. Фізічны гвалт і здзекі, паводле СК, з’яўляўся суразмерным абставінам і, «ўжываліся з намерам прычынення найменшага шкоды».

Беларусы выйшлі на акцыю пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбарах 2020 года. У сталіцы няма сувязі, цэнтр гораду ачэплены вайскоўцамі, мірных пратэстаўцаў брутальна разганяюць. Менск, Беларусь. 9 жніўня 2020 года.
Фота: Белсат

«Распаўсюджаныя асобнымі, у наступным прызнанымі экстрэмісцкімі, тэлеграм-каналамі заявы аб нібыта наяўных перавышэннях службовых паўнамоцтваў, якія выявіліся ў катаваннях, сексуальных здзеках, свайго абʼектыўнага пацверджання не знайшлі, у тым ліку гэта вынікае і з тлумачэнняў саміх заяўнікаў», – паведамляе СК.

СК таксама паведамляе, што з заявамі пра гвалт і катаванні сілавікоў звярнуліся 680 грамадзянаў. Але, паводле следчых, гэтыя заявы людзі накіравалі дзеля таго, каб потым выехаць у краіны Еўразвязу.

«Задакументаваны факт звароту выкарыстоўваўся, як фіктыўны інструмент для атрымання «палітычнага прытулку» у іншых краінах».

След ад удараў дубінкаю.
Фота: архіў героя
След ад кулі.
Фота: архіў героя

Па выніках правярання СК вынес пастанову аб адмове ў завядзенні крымінальнай справы.

Раней Лукашэнка прапанаваў перагарнуць «старонку са збіццём» грамадзянаў, а пазней наагул стаў адмаўляць факт гвалту на вуліцах гарадоў. Маўляў, людзі самыя размалёўвалі сябе фарбай.

Пры гэтым у сеціве група хакераў «Кіберпартызаны» выклала запісы размоваў міліцыянтаў, якія кажуць пра загад аб жорсткім збіцці грамадзянаў, якія выйшлі супраць фальсіфікацыяў на выбарах.

Артыкулы
Падпалкоўнік МУС Максімовіч летась у жніўні загадаў збіваць усіх, хто можа браць удзел у пратэстах
2021.08.16 17:18

СК belsat.eu

Стужка навінаў