Шэйман з'явіўся на прыёме ў Лукашэнкі


Віктар Шэйман, які 11 чэрвеня сышоў у адстаўку, раптам з’явіўся на прыёме ў Лукашэнкі. Былы кіраўнік справамі прэзідэнта распавёў пра вынікі паездкі ў Лацінскую Амерыку, паведамляе Telegram-канал «Пул первого».

Віктар Шэйман зʼявіўся ў Палацы незалежнасці з дакладам перад Лукашэнкам пра выкананне ягоных даручэнняў. Падчас сустрэчы вялося пра вынікі паездкі былога кіраўніка справамі прэзідэнта ў Лацінскую Амерыку ды іншыя пытанні.

Адметна, што Віктар Шэйман пагаліў вусы, якія насіў з 1990-х гадоў.

Віктар Шэйман змяніў імідж: пагаліў вусы.
Фота: Пул первого / Telegram

Віктар Шэйман сышоў з пасады кіраўніка справамі прэзідэнта 11 чэрвеня сёлета.

«Ты шмат разоў пісаў рапарт пра сыход у адстаўку. Я не згаджаўся з гэтым. Але я разумею, што некалі час прыходзіць, табе хапіла ў жыцці. Я сумленна ўдзячны табе за ўсё зробленае», – сказаў тады падчас звальнення Лукашэнка.

Hавiны
Шэйман сышоў у адстаўку
2021.06.11 18:54

Пры гэтым Лукашэнка папрасіў Шэймана не сыходзіць далёка, каб «падставіць плячо там, дзе гэта трэба будзе», а таксама папрасіў працягваць займацца Кубаю, Венесуэлай і Афрыкаю.

24 жніўня прадстаўнікі ініцыятывы «ByPol» распавялі, што Віктар Шэйман ствараў буйную прыватную вайсковую арганізацыю для працы ў інтарэсах Лукашэнкі.

Hавiны
Новае расследаванне «ByPol» датычыць прыватнай вайсковай установы і Віктара Шэймана
2021.08.24 16:44

СК belsat.eu

Стужка навінаў