Бацька Марыі Калеснікавай упершыню за год убачыў сваю дачку


Упершыню за год бацька Марыі Калеснікавай пабачыў сваю дачку. Аляксандра Калеснікава выклікалі ў суд, паведамляе Telegram-канал Віктара Бабарыкі.

Аляксандру Калеснікаву ўдалося пабачыць сваю дачку ўпершыню за год. Суд над Марыяй распачаўся 4 жніўня, але патрапіць на паседжанне не могуць нават родныя, паколькі суд адбываецца ў закрытым рэжыме. Аляксандр Калеснікаў падчас судовых паседжанняў прыходзіць да будынку суда з кветкамі. Але нечакана яго выклікалі ў суд.

Падрабязнасцяў яго ўдзелу ў працэсе няма, бо дзейнічае падпіска аб неразгалошванні.

Паводле словаў Аляксандра Калеснікава, самаадчуванне і настрой у Марыі добрыя, яна засталася такой жа яскравай і паказала яму сваё традыцыйнае сэрцайка.

Артыкулы
Калеснікава і Знак абвяргаюць у судзе ўсе выстаўленыя абвінавачанні
2021.08.25 15:17

Паводле абвінавачання, Максім Знак і Марыя Калеснікава «супольна з іншымі асобамі не пазней за 16 ліпеня 2020 года ўступілі ў таемную змову з мэтаю захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам». Ім пагражае да 12 гадоў турмы.

Артыкулы
«Хочацца дачакацца пераменаў». Беларусь праз год пасля выбараў
2021.08.11 12:35

СК belsat.eu

Стужка навінаў