Жанчына пайшла ў міліцыю падаваць заяву аб крадзяжы, а атрымала прысуд за абразу Лукашэнкі


Акрамя таго яе будуць прымусова лекаваць ад алкагалізму, паведамляе «Вясна».

Суд Светлагорскага раёну вынес прысуд жыхарцы вёскі Стракавічы Наталлі Леановіч, абвінаваціўшы яе ў абразе Лукашэнкі (ч.1 арт. 368 КК). Справу разглядала суддзя Галіна Гулевіч.

Судовае пасяджэнне праходзіла ў закрытым рэжыме ў памяшканні былога прафесійнага ліцэю хімікаў, дзе часова размяшчаецца раённы суд.

Пра Леановіч вядома, што яна пайшла падаваць заяву ў міліцыю на крадзеж, які сапраўды меў месца, а нападпітку выказала ў аддзеле ўсё, што думае пра Лукашэнку. Супрацоўнікі міліцыі завялі на яе крымінальную справу.

У выніку, суд прысудзіў ёй пазбаўленне волі тэрмінам на адзін год і 6 месяцаў ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама суд пастанавіў накіраваць яе на прымусовае лячэнне ад алкагалізму.

Hавiны
Хроніка рэпрэсіяў у Беларусі за 25 ліпеня
2022.07.25 21:45

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў