У Менску больш за сотню дамоў засталіся без гарачай вады з-за прарыву цепламагістралі


Аварыя адбылася ў Фрунзенскім раёне днём 26 ліпеня. Без гарачай вады засталіся сотні жылых дамоў, дзіцячыя садкі і школы, шпіталі і адміністрацыйныя будынкі. Пра гэта паведамляе прэс-служба «Менскай гарадской жыллёвай гаспадаркі».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: ЕТК

Пашкоджанне цепламагістралі, якое адбылася паміж дамамі №94 і №102 па вуліцы Лабанка ў Менску, лакалізавана. Цяпер спецыялісты «Менскія цеплавыя сеткі» РУП Менскэнерга праводзяць аварыйна-аднаўленчыя работы па перападключэнні ад ЦЭЦ-4 на кацельню «Заходняя» для аднаўлення водазабеспячэння. Плануецца, што водазабеспячэнне атрымаецца аднавіць да 17:00.

У менскім ЖКГ паведамляюць, што гарачае водазабеспячэнне часова адключана ў 13 дзіцячых садках, 130 жылых дамах, 3 лячэбна-прафілактычных і медустановах, 25 грамадскіх і адміністрацыйных будынках, 8 школах на вул.Бурдзейнага, Прытыцкага, Цімашэнка, Адзінцова і Якубоўскага. Гарачай вады няма таксама ў дзіцячых садках, школах, жылых дамах і грамадскіх будынках на вуліцах Скрыпнікава, Мазурава, Лабанка, Шамякіна, Панчанка, Сухараўскай, акадэміка Фёдарава, Шаранговіча, Люцынскай, Калеснікава, Налібоцкай, Каменнагорскай, Лідскай, Нёманскай, Жыновіча, Гаруна, Казіміраўскай, Ляшчынскага, Матусевіча, Прытыцкага і Кунцаўшчыне.

Аналітыка
Еўропа чакае «халодную зіму» без расейскага газу. Што адбываецца і ці ёсць выйсце?
2022.07.18 08:00

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў