Суд над рэдактарам «Ежедневника» Сяргеем Сацуком пачнецца ў бліжэйшы час


Следчы камітэт перадаў крымінальную справу супраць рэдактара «Ежедневника» Сяргея Сацука ў пракуратуру для далейшага накіравання ў суд, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Ён застаецца за кратамі з 8 снежня 2021 года. Тады Сергея абвінавацілі нібыта ў атрыманні хабару. У той дзень дома ў журналіста прайшоў чарговы ператрус, а самога Сяргея змясцілі ў СІЗА.

Сяргей Сацук.
Фота: Наша Ніва

У траўні сканчаўся максімальны тэрмін утрымання рэдактара пад вартай у гэтай справе, і за некалькі дзён да канца тэрміну – 13 траўня – Сяргею прад’явілі абвінавачанні ў  новых артыкулах: арт. 30 ч. 2 КК («Распальванне варожасці з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў») і арт. 426 ч. 2 КК («Перавышэнне службовых паўнамоцтваў з карыслівых ці іншых памкненняў»). Якіх канкрэтна дзеянняў рэдактара датычаць абвінавачанні, не вядома.

Праваабаронцы прызналі Сяргея Сацука палітычным вязнем.

зона.бел
«Арыштантаў канваююць пад зямлёй». Як у Жодзінскай турме сядзяць і палітычныя, і асуджаныя на пажыццёвае зняволенне
2022.07.24 08:40

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў