Стала вядома, што будзе з канфіскаваным раманам Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы»


У траўні раман беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы» трапіў у спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Цяпер канфіскаваныя асобнікі збіраюцца знішчыць.

Раман Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы».
Фота: januskevic.books / Facebook

«Даведаўся сёння, што зробяць з канфіскаваным накладам «Сабакаў Еўропы». Кнігі закатаюць у зямлю трактарам. Memento, quia pulvis es. Трактарыст, газу», – напісаў пісьменнік.

«Memento, quia pulvis es» на лацінскай мове азначае «Памятай, што ты прах».

У красавіку 2021 года новы тыраж раману «Сабакі Еўропы», надрукаваны ў літоўскай друкарні, быў канфіскаваны беларускай мытняй для правядзення экспертызы. У выніку кнігу прызналі «экстрэмісцкай». У жніўні 2021 года выдавецтва «Янушкевіч» абвясціла пачатак продажу «Сабакаў Еўропы» і ўдакладніла, што новы тыраж надрукавалі «ў іншай краіне, з якой у нас няма межаў і мытняў».

Раман быў выдадзены ў 2017 годзе, а ў 2018-м заняў 2-е месца ў спісе прэміі Гедройца. У 2019 годзе расейскамоўны аўтарскі пераклад трапіў у шорт-ліст расейскай прэміі «Большая книга».

Hавiны
Не толькі «1984». Вядомыя кнігі, якія таксама падрываюць стабільнасць у Беларусі
2022.05.19 16:56

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў