Пракурор патрабуе для журналісткі Ірыны Слаўнікавай 4 гады калоніі


Дзяржаўная абвінаваўца Ірына Падкавырава запытала для беларускай журналісткі і супрацоўніцы TVP Ірыны Слаўнікавай 4 гады калоніі. Пра гэта Ірына напісала ў лісце мужу.

Прысуд у справе, верагодна, агучаць 2 жніўня.

Ірына Слаўнікава.
Фота: Ирина Славникова / Facebook

Суд над Ірынай Слаўнікавай праходзіць у закрытым рэжыме ў Гомельскім абласным судзе і цягнецца больш за месяц. Узначальвае працэс Мікалай Доля, той самы суддзя, які вынес прысуд у «справе Ціханоўскага».

Журналістку абвінавачваюць адразу паводле двух артыкулаў КК: арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх») і арт. 361-1 («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання, або ўдзел у ім»).

Ірына Слаўнікава была затрыманая разам са сваім мужам напрыканцы кастрычніка 2021 года ў Нацыянальным аэрапорце пасля вяртання ў Менск з адпачынку ў Егіпце. Першапачаткова пара была асуджаная да адміністратыўнага арышту за публікацыі ў Facebook «экстрэмісцкага кантэнту». Гаворка ішла пра матэрыялы «Белсату» з таго перыяду, калі тэлеканал яшчэ не быў прызнаны экстрэмісцкім. Пазней журналістку перазатрымалі ў крымінальнай справе і перавялі ў следчы ізалятар на Валадарскага.

Праваабаронцы прызналі журналістку палітзняволенай.

Артыкулы
«Ірына трымаецца ўпэўнена, ведае, што ёй няма за што апраўдвацца». Бацька Слаўнікавай пра суд над журналісткай
2022.07.19 19:53

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў