МВФ: Глабальны эканамічны рост запавольваецца на фоне змрочных і больш нявызначаных перспектыў


Эканамічны саветнік і дырэктар Даследчага дэпартаменту МВФ П’ер-Аліўе Гурынша назваў 6 асноўных рызыкаў для сусветнай эканомікі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Stringfixer

Сярод іх эксперт адзначыў новыя ўспышкі каронавірусу, вайну ва Украіне, а таксама рост коштаў на энерганосьбіты і харчаванне.

Акрамя таго, інфляцыя можа захавацца на нязменна высокім узроўні ў выпадку захавання празмерна жорсткіх рынкаў працы або паслаблення фіксацыі інфляцыйных чаканняў, або калі дэзінфляцыя апынецца даражэйшай, чым чакалася.

«Больш жорсткія глабальныя фінансавыя ўмовы могуць справакаваць усплёск крызісных даўгавых сітуацый у краінах з рынкам, які фармуецца і краінах, якія развіваюцца», – падкрэсліў Гурынша.

Таксама ён адзначыў, што геапалітычная фрагментацыя можа ўскладніць глабальны гандаль і супрацоўніцтва.

«Згодна з нашым базавым прагнозам, эканамічны рост замарудзіцца з 6,1 працэнта ў мінулым годзе да 3,2 працэнта ў гэтым годзе і 2,9 працэнта ў наступным годзе, што на 0,4 і 0,7 працэнтнага пункта ніжэй, чым прагназавалася ў красавіку. Гэта звязана з запаволеннем росту ў трох найбуйнейшых у эканамічных адносінах рэгіёнах свету – ЗША, Кітаі і зоне еўра, – якое пагражае сурʼёзнымі наступствамі перспектывам развіцця глабальнай эканомікі», – звяртае ўвагу эксперт.

Тым часам у ЗША зніжэнне пакупніцкай здольнасці хатніх гаспадарак і ўзмацненне жорсткасці грашова-крэдытнай палітыкі выклічуць запаволенне эканамічнага росту да 2,3 працэнта ў гэтым годзе і 1 працэнта ў наступным годзе. У Кітаі новыя перыяды самаізаляцыі і паглыбленне крызісу на рынку нерухомасці сталі прычынай запаволення росту да 3,3 працэнта – найбольш нізкага паказчыка больш чым за чатыры дзесяцігоддзі, на лічачы пандэміі. Прагноз эканамічнага росту ў зоне еўра перагледжаны ў бок зніжэння да 2, 6 працэнта ў гэтым годзе і 1, 2 працэнта ў 2023 годзе, адлюстроўваючы другасныя эфекты вайны ва Украіне і ўзмацненне жорсткасці грашова-крэдытнай палітыкі.

Hавiны
Міжнародны валютны фонд пагаршае свае прагнозы для сусветнай эканомікі на 2022–2023 гады
2022.07.17 13:45

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў