Журналіст «Белсату» Ігар Ільяш на волі


Ігар Ільяш на волі.
Фота: радыё «Свабода» — Беларусь / Telegram

Сёння раніцай на волю выйшаў журналіст «Белсату» Ігар Ільяш.

Ігара каля Акрэсціна сустрэў брат. У першым каментары на волі Ігар распавёў «Белсату», што адчувае сябе добра і бадзёра, у яго падпіска аб неразгалошванні.

«Толькі сёння даведаўся, што іншых калегаў пачалі адпускаць яшчэ ў пятніцу. Для мяне не зразумела, у чым мяне і на якой падставе падазраюць. Ёсць абмежаванне на выезд з краіны, але па Беларусі перамяшчацца магу».

Артыкулы
Стала вядома, паводле якога артыкулу затрымалі журналіста «Белсату» Ігара Ільяша
2021.07.23 14:12

Ігара Ільяша затрымалі 16 ліпеня пасля ператрусу. Беларускія праваабаронцы прызналі яго палітычным вязнем. 21 ліпеня скаргу на затрыманне журналіста разглядаў суддзя Партызанскага раёну Менску Міхаіл Макарэвіч і не задаволіў яе.

У Менскім гарадскім судзе 23 ліпеня разглядалі апеляцыйную скаргу на пастанову суда Партызанскага раёну, які 21 ліпеня вырашыў пакінуць журналіста «Белсату» Ігара Ільяша за кратамі. Скаргу не задаволілі, але стала вядома, што нашага калегу арыштавалі паводле ч. 1 арт. 342 КК РБ («Арганізацыя ці актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак»).

Артыкулы
«Не спыняцца і не апускаць рук!» Распавядаем пра Ігара Ільяша – затрыманага журналіста «Белсату»
2021.07.22 14:30

МГ belsat.eu

Стужка навінаў