Узяты пад варту нашанівец Андрэй Скурко трапіў у медчастку СІЗА


Палітвязень і кіраўнік аддзелу рэкламы і маркетынгу «Нашай Нівы» Андрэй Скурко трапіў у медчастку СІЗА на Валадарскага, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Андрэй Скурко. Фота з асабістага архіва

Пасля таго, як Андрэя перавезлі з Акрэсціна на Валадарскага, рэнтген выявіў у яго пляму ў лёгкіх, паведамляе «Наша Ніва». Андрэй Скурко правёў на Акрэсціна 13 содняў без матраца, пасцелі і пры яркім святле, без дыябетнай дыеты і перадачаў.

Са словаў журналіста Алега Груздзіловіча, які сядзеў з ім у адной камеры, з 18 ліпеня Андрэй пачаў кашляць, узнялася тэмпература, яму давалі парацэтамол.

У 2017 годзе ў Андрэя быў дыягнаставаны дыябет 1-га тыпу. Ён інсуліназалежны – чатыры разы на дзень яму трэба рабіць уколы.

Артыкулы
«Першы быў смехатворны, другі – яшчэ больш смехатворны». Андрэй Дынько пракаментаваў выстаўленыя абвінавачанні
2021.07.24 18:07

АД, belsat.eu

Стужка навінаў