За «фэйкавы» падпал танка менчука асудзілі на 10 гадоў


Гарыць танк Міністэрства абароны.
Фота: скрыншот

26 ліпеня ў судзе Фрунзенскага раёну Менску агучылі прысуд у крымінальнай справе супраць 26-гадовага менчука Ягора Міхайлава. Пра гэта паведамляе «Вясна».

Яго прызналі вінаватым ў падпале кактэйлем Молатава танка Т-72 на чыгуначнай станцыі ў Сцяпянцы ўначы 31 студзеня (ч. 1 арт. 289 Крымінальнага кодэксу, «Акт тэрарызму»).

Відэа танка ў агні з’явілася ў інтэрнэце ў пачатку лютага, але дзяржаўныя медыі назвалі яго фэйкам, а Мінабароны прадэманстравала непашкоджаны і цэлы танк. Тым не менш, абвінавачанне заявіла, што ў выніку дзеянняў Міхайлава ўзнікла «абʼектыўная небяспека гібелі людзей».

Суддзя Алена Бушава прызначыла тое пакаранне, якое прасіў памочнік пракурора Фрунзенскага раёну Дзмітрый Хаваўка – дзесяць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Абвінавачаны слухаў прысуд з закутымі кайданкамі за спінай рукамі. На гэтым пераслед Міхайлава не скончыўся: супраць яго пачалі яшчэ крымінальную справу.

Hавiны
За падпал танку на чыгуначнай станцыі пракурор запрасіў 10 гадоў калоніі
2021.07.19 20:44

МГ belsat.eu

 

Стужка навінаў