Юліі Чарняўскай не змянілі меру стрымання і пакінулі пад хатнім арыштам па «справе TUT.BY»


Следства не змяніла меру стрымання ўдаве заснавальніка TUT.BY Юрыя Зісера. Цяпер Юлія Чарняўская знаходзіцца пад хатнім арыштам па «справе TUT.BY», паведамляе Zerkalo.io са спасылкай на яе адваката.

Юлія Чарняўская.
Фота: reform.by

Хадайніцтва аб змене меры стрымання было пададзена абаронай 6 ліпеня, але да гэтага часу пісьмовага адказу не паступіла. Адвакат прапаноўвала адпусціць Юлію Чарняўскую з-пад хатняга арышту пад паручальніцтва і падпіску аб нявыездзе.

«Паколькі ў выпадку задавальнення хадайніцтва выконваюцца тыя дзеянні, аб здзяйсненні якіх просіць асоба, якая заявіла хадайніцтва, а Юлія Чарняўская па ранейшаму не даступная да кантакту з блізкімі і роднымі, гэта азначае, што рашэнне аб задавальненні хадайніцтва следствам на дадзеным этапе не прынята», – паведаміла адвакат.

Мера стрымання Чарняўскай можа быць зменена ў любы момант па ініцыятыве следства. Таксама хадайніцтва можна падаць паўторна.

Hавiны
Затрыманых у «справе TUT.by» прызналі палітвязнямі
2021.05.25 12:50

Нагадаем, раніцай 18 траўня дамоў да некаторых супрацоўнікам TUT.BY прыйшлі супрацоўнікі ДФР. Таксама сілавікі прыйшлі да Юліі, праз дзень пасля першай гадавіны з дня смерці яе мужа, Юрыя Зісера. У дзень заключэння Юліі пад хатні арышт, у яе адбыўся гіпэртанічны крыз. Яна страціла прытомнасць і была дастаўлена ў шпіталь, дзе ёй аказалі экстраную медыцынскую дапамогу.

Юлія Чарняўская мае шэраг сур’ёзных праблем са здароўем, такія як бранхіяльная астма і сурʼёзныя захворванні сардэчна-сасудзістай сістэмы. Пасля перанесенага пералому ступні і складанай аперацыі, Юлія адчувае пастаянныя моцныя болі ў левай назе.

Артыкулы
Пагоршыўся стан здароўя Юліі Чарняўскай, зняволенай удавы заснавальніка TUT.by
2021.07.05 16:31

АД, belsat.eu

Стужка навінаў