Вызвалілі журналістаў «Свабоды» Іну Студзінскую і, магчыма, Алега Груздзіловіча


Іна Студзінская.
Фота: радыё «Свабода»

Пасля 10 содняў на Акрэсціна на волю выйшла журналістка радыё «Свабода» Іна Студзінская. Пра гэта паведамляе выданне. Яна пакуль без сродкаў сувязі.

Летась МЗС Беларусі пазбавіла яе акрэдытацыі карэспандэнткі радыё «Свабода». А 16 ліпеня ўжо гэтага года затрымалі, зрабіўшы ўдома ператрус. Тады ж арыштавалі ейных калегаў Алега Груздзіловіча і Алеся Дашчынскага, а рэдакцыйны офіс у Менску разграмілі.

Нікому з затрыманых не выставілі абвінавачванняў, таксама невядомы іх статус. Праваабаронцы прызналі журналістаў палітвязнямі.

Пасля 9-й гадзіны стала вядома, што выпусцілі таксама іншага журналіста «Свабоды», Алега Груздзіловіча. Адвакатка Алега спаслалася на следчага з упраўлення Следчага камітэту па Менску, які паведаміў ёй, што Алега Груздзіловіча вызвалілі. Які ягоны статус, невядома. Але жонка Алега Мар’яна Груздзіловіч кажа, што ўдома яго пакуль няма.

Артыкулы
Выйшлі на волю журналісты Ганна Галёта і Алесь Дашчынскі
2021.07.23 23:41

Алеся Дашчынскага вызвалілі з Акрэсціна праз тыдзень, 23 ліпеня.

Таксама 16 ліпеня былі затрыманыя журналісты «Белсату» Ганна Галёта і Ігар Ільяш. Ганну выпусцілі ў адзін дзень з Алесем Дашчынскім, а Ігар дагэтуль застаецца ў вязніцы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў