У Берасці вандалы рабуюць адны з найстарэйшых могілак гораду


Вандалізм на могілках у Берасці.
Фота: Иван Чайчиц / Facebook

Вандалы рабуюць адны з найстарэйшых могілак Берасця – Трышынскія. Пра гэта паведамляе мясцовы краязнаўца Іван Чайчыц.

Так, цалкам знік помнік Ганны Карманавай (народжанай Бенуа), знікла шыльда і частка агароджы на магіле былога кіраўніка судаходнай дыстанцыі Іларыёна Цернавога-Барычэўскага, знікла агароджа з магілы маці вядомага мастака Змітра Сцялецкага.

«Знікненне помнікаў і агароджаў я назіраю ўжо цягам 2–3 гадоў. Іх цягнуць з цэнтральнай часткі некропаля, імаверна, вандалаў цікавяць старыя надмагіллі, каб знікненні агароджаў не прыцягвалі ўвагі», – сказаў «Белсату» Іван Чайчыц.

Трышынскія могілкі – гісторыка-культурная каштоўнасць, якая мусіць ахоўвацца дзяржавай.

Адзначым, што на гэтых могілках ёсць помнік ахвярам палітычных рэпрэсіяў. Увосень берасцейцы стварылі мемарыял памяці Рамана Бандарэнкі, пасля чаго каля могілак сталі дзяжурыць сілавікі.

АЛ/МГ belsat.eu

Стужка навінаў