Рыгору Кастусёву ў трэці раз адмовілі ў змене меры стрымання на хатні арышт


У лісце, які датаваны 20 ліпеня, Рыгор Кастусёў адзначае, што кіраўнік следчай групы, які вядзе крымінальную справу, ужо ў трэці раз адмовіў у пераводзе абвінавачанага палітыка пад хатні арышт.

Адпаведныя хадайніцтвы адваката таксама былі адхіленыя, нягледзячы на праблемы са здароўем.

Ліст ад Рыгора Кастусёва ад 20 ліпеня.
Фота: narodny.org

Цяпер Рыгор Кастусёў знаходзіцца пад вартай у СІЗА КДБ у Менску.

Пры гэтым аніякіх следчых дзеянняў з удзелам Рыгора Кастусёва пад вартай ужо даўно не робіцца. Расследаванне крымінальнай справы па «змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады» працягнутае да кастрычніка.

Нагадаем, што з пачатку ліпеня з-за пагаршэння стану здароўя Рыгор Кастусёў быў пераведзены ў медычны корпус СІЗА МУС на Валадарскага. Па яго словах, умовы ў медычным корпусе дазволілі яму крыху ачуняць ад вельмі суровага рэжыму ўтрымання ў СІЗА КДБ.

Аднак у сярэдзіне ліпеня дачка Рыгора Кастусёва Кацярына распавяла, што аналізы паказваюць на падазрэнне ў бацькі анкалагічных захворванняў.

Hавiны
У зняволенага Рыгора Кастусёва падазрэнне на анказахворванне
2021.07.14 13:11

Тым не менш, у змяненні меры стрымання палітыку было адмоўлена.

Таксама Рыгор Кастусёў у лісце наракае на інфармацыйную ізаляцыю: некаторыя лісты паплечнікаў па партыі так і не даходзяць па незразумелых прычынах. Дазвол на размяшчэнне ў камеры тэлепрыёмніка Рыгору Кастусёву адміністрацыя СІЗА па-ранейшаму не дае: «Інфармацыйны вакуум: ні тэлевізара, ні газет» – піша Рыгор Кастусёў у лісце ад 20 ліпеня.

Аналітыка
Што будзе з палітычнымі партыямі ў Беларусі? Ад БНФ да партыі Бабарыкі і партыяў Васкрасенскага
2021.06.30 08:37

АД, belsat.eu

Стужка навінаў