Пасажыры рэйса «Белавія», які аварыйна сеў у Маскве, паляцелі ў Анталію запасным бортам


Самалёт «Белавія», які здзейсніў вымушаную пасадку ў Маскве па пуці ў Анталію, пакуль што застаецца ў аэрапорце «Дамадзедава», паведамляе «РИА Новости».

Пасажыраў рэйсу змясцілі ў іншы запасны самалёт, які ўжо вылецеў па месцу назначэння.

Скрыншот з сайту flightradars24.ru

Самалёт «Boeing 737» падаў сігнал бедства над Варонежскай вобласцю Расеі. Далей ён паляцеў у Маскву для вымушанай пасадкі, на яго борце 197 пасажыраў і 7 чальцоў экіпажу.

Нашая чытачка, сын якой ляцеў рэйсам Менск – Анталья, паведаміла, што адмовіў адзін з рухавікоў самалёта. Пазней гэтую інфармацыю пацвердзілі і ў аэрапорце.

Абноўлена
Самалёт «Белавіі», які ляцеў у Анталію, экстранна сеў у Маскве. Кажуць, зламаўся адзін рухавік
2021.07.26 12:15

АД, belsat.eu

Стужка навінаў