Палітолага Касцюгову вінавацяць у закліках да захопу ўлады


Стала вядома, у чым вінавацяць палітолага, рэдактарку сайту «Наше мнение» Валерыю Касцюгову, затрыманую амаль месяц таму.

Як паведамляе «Наша Ніва», Валерыю Касцюгову вінавацяць у закліках і змове для захопу ўлады. За гэта ёй пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Нагадаем, што палітолага затрымалі 30 чэрвеня. У яе ўдома ператрус ладзілі супрацоўнікі КДБ. Увесь час не было вядома, у чым вінавацяць Валерыю Касцюгову.

Аналагічнае абвінавачанне выстаўленае экспертцы Таццяне Кузінай, чальцу прэзідыуму Каардынацыйнай рады Марыі Калеснікавай, пушкіністу Аляксандра Фядуту, юрысту Юрасю Зянковічу.

Артыкулы
Сілавікі затрымалі палітолага Валерыю Касцюгову
2021.06.30 22:55

МГ belsat.eu

Стужка навінаў