Новы кіраўнік МНС распавёў, чаму ратаўнікі цяпер будуць ужываць зброю супраць беларусаў


Новы кіраўнік МНС Вадзім Сіняўскі.
Фота: grodnonews.by

Былы начальнік Гарадзенскай абласной міліцыі, а цяпер міністр надзвычайных сітуацыяў Беларусі Вадзім Сіняўскі даў вялікае інтэрв’ю дзяржаўнаму тэлеканалу СТВ, у якім распавёў пра новыя задачы, што стаяць перад МНС.

Сіняўскі адзначыў, што яму «складана асвойтацца ў тым ведамстве, у якім ты не працаваў». Разам з тым, паводле яго, міністэрства само ініцыявала змены, каб у выпадку надзвычайнага ці вайсковага становішча ратаўнікоў уключылі «ў склад сілаў, сродкаў, якія забяспечваюць нацыянальную бяспеку Рэспублікі Беларусь».

Hавiны
Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка МНС. Ён прыйшоў з МУС
2021.03.11 13:13

«Таму як бы складана ні было, якія б мы задачы ні выконвалі, мы – людзі ў пагонах, і ў выпадку ўзнікнення пагрозы нацыянальнай бяспекі, тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь вызначаны адпаведны разлік, узбраенне і экіпіроўка. У выпадку ўзнікнення пазаштатных сітуацый (будзем называць – надзвычайных сітуацый) мы фактычна будзем выконваць, як і органы ўнутраных спраў, задачы па прызначэнні. На супрацоўнікаў міністэрства будзе распаўсюджвацца закон «Аб органах унутраных спраў» па ўмовах ужывання фізічнай сілы, спецыяльных сродкаў, табельнай зброі і самае галоўнае – супрацоўнікі будуць сапраўды гэтак жа заканадаўча абаронены ад рознага роду пагроз», – заявіў Сіняўскі.

Ён дадаў, што цяпер будуць унесеныя ў парадак падрыхтоўкі асабовага складу адпаведныя методыкі, будуць рыхтаваць супрацоўнікаў для «выканання задач па прызначэнні».

Пракаментаваў чыноўнік і працу МНС па зняцці нацыянальнай сімволікі.

«У цяжкадаступныя месцы маглі прыбыць толькі ратавальнікі. Мы гэта рабілі, робім і будзем рабіць. Дзякуй богу, нам удалося прайсці гэты этап няпросты, складаны. Калектывы міністэрства досыць моцныя, згуртаваныя, гатовыя да выканання пастаўленых задач», – сказаў Сіняўскі.

Але прызнаў, што некамплект супрацоўнікаў у ведамстве ўжо складае каля 6%.

Hавiны
«Гатовы выканаць любы загад»: прадстаўнік BYPOL аб перастановах у сілавых ведамствах
2021.03.13 19:43

МГ belsat.eu

Стужка навінаў