На вайсковым палігоне загарэлася БМП. Адзін з жаўнераў атрымаў апёкі


Менск, Беларусь. 9 сакавіка 2021.
Фота: ТК / Белсат

Міністэрства абароны Беларусі паведаміла пра загаранне БМП на палігоне «Лепельскі». Ёсць пацярпелыя.

Паводле Мінабароны, падчас заняткаў кіравання баявых машын вайсковец тэрміновай службы далажыў кіраўніку аб загаранні. Кіроўца заглушыў рухавік і самастойна пакінуў БМП. Вайсковец атрымаў апёкі. Ён застаецца ў свядомасці.

Яго плануецца шпіталізаваць у Галоўны вайсковы клінічны медычны цэнтр у Менску.

Загаранне зліквідавалі, яго прычына высвятляецца.

Hавiны
Трагедыя ў Баранавічах, Барысевіч на свабодзе і новыя рэпрэсіі. Галоўнае за 19 траўня
2021.05.19 23:32

Нагадаем, 19 траўня ў Баранавічах разбіўся вучэбна-баявы Як-130 Лідскай штурмавой авіябазы. Пры выкананні вучэбна-трэнавальнага палёту экіпаж выявіў тэхнічную няспраўнасць. Лётчыкі загінулі.

А 27 чэрвеня ў Лунінецкім раёне жорстка сеў верталёт Мі-2 Міністэрства надзвычайных сітуацыяў Беларусі. Камандзіра шпіталізавалі, а тэхніка аднаўленню не падлягае.

Hавiны
Верталёт аднаўленню не падлягае. Сталі вядомыя падрабязнасці жорсткай пасадкі каля Лунінца
2021.06.28 14:28

МГ belsat.eu

Стужка навінаў