Мінюст падаў пазоў аб ліквідацыі экалагічнай арганізацыі «Экодом»


Міністэрства юстыцыі звярнулася ў Вярхоўны суд з пазовам аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання «Экодом».

У прэс-службе ведамства паведамілі, што ў рамках правядзення кантрольных мерапрыемстваў у дзейнасці «Экодома» былі выяўлены парушэнні заканадаўства аб грамадскіх аб’яднаннях і вынесена пісьмовае папярэджанне. «Экодому» прапаноўвалася ліквідаваць парушэнні да 20 ліпеня і інфармаваць рэгіструючы орган пра гэта.

«ГА «Экодом» ва ўстаноўлены трохдзённы тэрмін неабходных дакументаў у Міністэрства юстыцыі не прадставіла, чым паўторна парушыла заканадаўства», – гаворыцца ў паведамленні Мінюста.

«Экодом» адна з найстарэйшых некамерцыйных экалагічных арганізацый у Беларусі.

Артыкулы
За паўдня Мінюст ліквідаваў больш за 40 грамадскіх арганізацыяў. Сярод іх – «Бізнес школа ІПМ», Press Club Belarus, «Мова Нанова»
2021.07.23 14:54

16 ліпеня ў дырэктара «Экодома» Марыны Дубінай раніцай прайшоў ператрус. Самой Марыны дома не было.

Марына Дубіна.
Фота: Экодом / Facebook

Ператрус зладзілі ў рамках артыкулаў 293 і 342 КК (масавыя беспарадкі і арганізацыя дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак).

Аналітыка
Ліквідуюць – і што далей? Чаго чакаць няўрадавым арганізацыям і беларусам
2021.07.23 19:45

АД, belsat.eu

Стужка навінаў