Генпракуратура рыхтуе зварот у Вярхоўны Суд аб прызнанні БЧБ-сцяга экстрэмісцкім


Генпракуратура Беларусі збіраецца перадаць у Вярхоўны Суд матэрыялы для прызнання бел-чырвона-белага сцяга экстрэмісцкім. Пра гэта заявіў кіраўнік ведамства Андрэй Швед на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Андрэй Швед на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.
Фота: belta.by

«Мы завяршаем падрыхтоўку матэрыялаў для звароту ў Вярхоўны Суд з мэтай прызнання гэтага палатна экстрэмісцкай сімволікай», – заявіў Швед.

Кіраўнік Генпракуратуры распавёў, што былі сабраныя новыя пацверджання таму, што «бел-чырвона-белая сімволіка выкарыстоўвалася падчас вайны карнымі батальёнамі як абавязковы элемент уніформы».

Hавiны
«Канчатковы прысуд чырвона-зялёнаму сцягу». Палітычныя аглядальнікі ацанілі спробы забараніць БЧБ-сімволіку
2021.01.30 09:48

Нагадаем: 29 студзеня стала вядома, што «неабыякавыя грамадзяне» накіравалі ў Генпракуратуру зварот, у якім просяць прызнаць бел-чырвона-белы сцяг экстрэмісцкім. Тады Генпракуратура заявіла аб рыхтаванні адпаведнага пакету законаў.

Пазней, напрыканцы траўня, намеснік кіраўніка ГУБАЗіКу Міхаіл Бедункевіч у інтэрв’ю дзяржаўнай газеце «СБ» таксама заявіў, што ягонае ведамства будзе патрабаваць забароны БЧБ-сімволікі і прызнання яе нацысцкаю.

Артыкулы
ГУБАЗіК прапануе прыраўняць бел-чырвона-белы сцяг да нацысцкай сімволікі
2021.05.21 12:05

АД, belsat.eu

Стужка навінаў