Аўтамабільнае паліва зноў даражэе на 1 капейку


З 27 ліпеня ў Беларусі зноў на 1 капейку даражэе аўтамабільнае паліва на АЗС, паведамляе «Белнафтахім».

Мужчына запраўляе аўтамабіль на АЗС Беларусьнафта на прашпекце Незалежнасці. Менск, Беларусь, 28 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Рознічныя цэны на паліва з 27 ліпеня будуць наступныя:

  • АІ-92 – 1.93 рубля;
  • АІ-95 – 2.03 рубля;
  • АІ-98 – 2.25 рубля;
  • ДП – 2.03 рубля.

Апошні раз цэны на паліва ўздымалі 20 ліпеня. Усяго з пачатку 2021 года гэта ўжо 22-е падаражэнне паліва на 1 капейку.

Hавiны
З пачатку года бензін у Беларусі падаражэў ужо на 12%
2021.07.20 10:08

АД, belsat.eu

Стужка навінаў