Больш за тысячу ўкраінцаў просяць у Беларусі статус уцекача


Больш за тысячу ўкраінцаў просяць надаць ім статус уцекача або дадатковую абарону, іх дакументы – на разглядзе ў беларускіх чыноўнікаў. Пра гэта паведаміў начальнік Дэпартаменту грамадзянства і міграцыі МУС Аляксей Бягун.

Дзіця ў эвакуацыйным аўтобусе. Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: АК / Белсат

Паводле Аляксея Бегуна, з лютага ў Беларусь пачалі масава прыбываць грамадзяне Украіны. Прыязджаюць пераважна з краінаў Еўрапейскага Звязу і Расеі, куды трапілі з тэрыторыі сваёй дзяржавы. Таксама нямала аналагічных запытаў ад прадстаўнікоў Емену, Афганістану, Сірыі, Іраку ды іншых краін. Гэта ў асноўным тыя, хто летась беспаспяхова спрабаваў трапіць на тэрыторыю ЕЗ і доўгі час жыў у пункце размяшчэння ўцекачоў пад Горадняй.

Вялікую долю іншаземцаў, якія атрымалі адну з формаў абароны і жывуць на тэрыторыі Беларусі, складаюць грамадзяне Украіны. Каля дзвюх трацін з іх – асобы працаздольнага ўзросту, астатнія – няпоўнагадовыя і пенсіянеры. З працаздольных каля 80 адсоткаў ужо працуюць або атрымліваюць адукацыю.

Тым, у каго няма жылля, даецца часовае памяшканне, дапоўніў начальнік Дэпартаменту грамадзянства і міграцыі.

Hавiны
ГУР Украіны: Расея павялічвае вайсковую прысутнасць у Беларусі
2022.06.26 14:43

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў