У Менску аўтамабіль пратараніў браму расейскай амбасады


У браму амбасады РФ у Менску ўрэзаўся легкавы аўтамабіль «Форд». На месцы працуюць даішнікі.

Паводле УДАІ ГУУС Менгарвыканкаму, 35-гадовы мужчына на аўтамабілі «Форд» на поўным ходзе ўехаў у вароты амбасады, выбег з машыны і пералез праз плот на тэрыторыю прадстаўніцтва. Там ён быў затрыманы. Паводле папярэдняй інфармацыі, парушальнік падчас здарэння знаходзіўся ў стане наркатычнага апʼянення.

На месцы здарэння працуе міліцыя і сапёры.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў